22.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскгаа раёна Мінска 23 лютага асудзілі Сяргея Саўкіна паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Сяргею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэснай акцыі ў Мінску восенню 2020 года. Ён ішоў разам з пратэстоўцамі ад Стэлы па праспекце Машэрава, затым па вуліцы Максіма Багдановіча і дайшоў да плошчы Бангалор. Сяргея апазналі па фотаздымках з пратэстаў, якія сілавікі знайшлі ў ягоным мабільным тэлефоне. Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Сяргей Саўкін мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўнагадовае дзіця. Працаваў дырэктарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Крыніца: Мужчыну асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе