22.02.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Мінскі абласны суд 16 лютага пачаў разглядаць крымінальную справы супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Іх абвінавачваюць па шэрагу крымінальных артыкулаў, а таксама да іх заяўлены пазоў на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў. Судовы працэс вядзе суддзя Вячаслаў Тулейка. Пуцілу і Рудзіка судзяць завочка, а Пратасевіч выканаў умовы заключанага з ім дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве ў поўным аб'ёме, таму застаецца пад хатнім арыштам — ён адзіны з абвінавачаных, хто фактычна ўдзельнічае ў судовым працэсе. У судзе дапыталі Пратасевіча, а таксама сведаку-блогера Максіма Пушкіна. 

22.02.2023 Тэгі: грамадства, заканадаўства, ціск, чыноўнікі, рэпрэсіі Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні прынялі праект закона "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці". Акрамя ўсяго іншага, дэпутаты ўхвалілі смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве для службовых асоб і вайскоўцаў, а паводле аналогіі з расійскім заканадаўствам уводзіцца пакаранне за дыскрэдытацыю войска. "Вясна" распавядае, якія яшчэ змены ўхвалілі беларускія дэпутаты і хто за гэта адказны, а юрыст каментуе чарговыя рэпрэсіўныя змены ў беларускае заканадаўства.

22.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім абласным судзе разглядаюць крымінальную справу супраць 24-гадовага Івана Котава, якога абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, якія скіраваныя на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.

22.02.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 і 22 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

22.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі  У 2015 годзе Міжнародная хартыя фізічнага выхавання, фізічнай актыўнасці і спорта ЮНЭСКА задэкларавала доступ да фізічнай адукацыі як фундаментальнае права кожнага чалавека. Гэта значыць, што доступ да фізічнай актыўнасці мусіць быць забяспечаны ў тым ліку і зняволеным. Аднак на практыцы людзі за кратамі не проста пазбаўленыя гэтага права: яно апынулася яшчэ адным метадам ціску ўладаў, калі ствараюцца немагчымыя ўмовы для любой, нават мінімальнай фізічнай актыўнасці.

22.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Дзяржынскага раёну 21 лютага асудзілі палітзняволенага Ігара Пастухова паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Ігару адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

21.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Нясвіжскага раёна. Суд Нясвіжскага вынес прысуд 31-гадоваму мясцоваму жыхару Яўгену Мірасю, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

21.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, культура, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, закліканы садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці, а таксама шматмоўю. У гонар гэтага дня ПЭН-клуб заклікае падтрымаць беларускага пісьменніка, праваабаронцу, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і сябра ПЭН-клуба "Беларусь" Алеся Бяляцкага, затрыманага ў 2021 годзе і які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні.

21.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маларыцкага раёна 13 лютага асудзілі Леаніда Уласюка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Смірнова прызначыла Леаніду адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінавачванне падтрымаў пракурор Фёдар Міхановіч.

21.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі Стала вядома, што чатырох жыхароў Паставаў асудзілі да "хатняй хіміі" — абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Юрыя Дзіковіча асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі", Дзмітрыя Плешавені і Сяргея Ляўко — да двух з паловай гадоў кожнага, Людмілу Цыбульскую — да двух гадоў і трох месяцаў.