28.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Вярхоўным судзе 28 лютага ў закрытым рэжыме разглядзелі апеляцыйныя скаргі палітзняволеных па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Напрыканцы верасня Мінскі гарадскі суд прызначыў вялікія турэмныя тэрміны яе шасці фігурантам: Аляксею Іванісаву — 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамезу — 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу — 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мураўёву — 12 гадоў калоніі, Аляксандру Сідарэнку — 8 гадоў калоніі. Справу ў закрытым рэжыме разглядалі амаль чатыры месяцы. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Хутка палітвязняў этапуюць у калоніі.

28.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пінскага раёна і г. Пінска 28 лютага абвясцілі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовага блогера Мікалая Клімовіча — адзін год калоніі. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса ў сатырычным малюнку, які ён размясціў у сацыяльнай сетцы. Такі прысуд вынес суддзя Андрэй Бачыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч мае інваліднасць II групы па сэрцу. Мужчыну арыштавалі ў залі суда, бо да прысуду ён быў на волі.

27.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання Сяргей Ціханоўскі. Фота: svaboda.org, Уладзь Грыдзін У судзе г. Жодзіна 14 лютага пачалі разглядаць крымінальную справу супраць аўтара youtube-канала "Страна для жизни" Сяргея Ціханоўскага. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Сёння суддзя Іван Грынкевіч прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў яму ў дадатак да 18 гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення. Сваю віну Ціханоўскі не прызнаў. Вядома, што ў жодзінскай турме Сяргея два месяцы бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА ў нечалавечых умовах.

27.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Аляксандр Емельянаў. У Мінскім абласным судзе вынесены прысуд 34-гадоваму жыхару сталіцы Аляксандру Емельянаву, абвінавачанаму ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

27.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бабруйскага раёну і горада Бабруйска 14 лютага асудзілі Паўла Амяльянава паводле ч.1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч.3 арт. 205 (Крадзеж) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Серакова прызначыла Паўлу тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

27.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Артур Хлус. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 27 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

22.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім абласным судзе разглядаюць крымінальную справу супраць 24-гадовага Івана Котава, якога абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, якія скіраваныя на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Уладзімір Арэшка.

27.02.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-27 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.02.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, падкаст, вайна ва Украіне На працягу года мы размаўлялі з праваабаронцам “Вясны” Ігарам Казмерчаком, які правёў больш за месяц у Чарнігаве, калі туды зайшлі расійскія войскі.

25.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Анатоль Пугач. Судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 21 лютага разгледжаная крымінальная справа Анатоля Пугача, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.