- Катэгорыя: Вясна
03.03.2023 Тэгі: суды, грамадства, палітвязні, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі "вясноўцамі" прайшла ў Вільні, у дзень і час прысуду над імі. Распавядаем, што казалі яе ўдзельнікі.
- Катэгорыя: Вясна
03.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны, гісторыі вязняў Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Сёння абвесцілі прысуд па гучнай справе "Вясны". Заснавальніку "Вясны" і Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму прызначылі 10 гадоў калоніі, яго намесніку і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу— 9 гадоў калоніі, каардынатару кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і юрысту Уладзіміру Лабковічу— 7 гадоў калоніі, і праваабаронцы Дзмітрыю Салаўёву — завочна 8 гадоў калоніі. Таксама ім прызначылі буйныя штрафы. Суддзя Марына Запаснік прызначыла на два гады калоніі менш, чым прасіў пракурор Аляксандр Кароль. Падчас прысуду рукі праваабаронцаў былі зашпіленыя ў кайданкі за спінамі. Мы папрасілі жонак палітзняволеных праваабаронцаў "Вясны" Наталлю Пінчук, Ніну Лабковіч і Аліну Стэфановіч пракаментаваць прысуд.
- Катэгорыя: Вясна
03.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім абласным судзе 2 сакавіка ў парадку спецыяльнай вытворчасці працягваўся разгляд крымінальнай справы аднаго з кандыдатаў на прэзідэнты пад час выбарчай кампаніі 2020 года, былога дыпламата, ініцыятара і стваральніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. Абвінавачаны па 12 крымінальных артыкулах Цапкала ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2020 года разам з дзецьмі таемна пакінуў Беларусь, таму суд над ім праходзіць завочна.
- Катэгорыя: Вясна
03.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 3 сакавіка, у 12 гадзін суддзя Марына Запаснік абвесціць прысуд па крымінальнай справе супраць заснавальніка "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і юрыста Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). 9 лютага пракурор Аляксандр Кароль запрасіў пакаранне для праваабаронцаў: ад 9 да 12 гадоў калоніі і буйныя штрафы. Вясноўцы не прызналі сваёй віны. Напярэдадні вынясення прысуду 21 міжнародная праваабарончая арганізацыя выступіла з заявай, у якой патрабавалі вызваліць праваабаронцаў і зняць з іх усе абвінавачванні. За мяжой праходзяць акцыі салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі. Нагадваем, за што пераследуюць нашых калегаў і коратка пераказваем судовы працэс над вясноўцамі, які цягнуўся два месяцы.
- Катэгорыя: Вясна
02.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, ЕС-Беларусь Суд Ленінскага раёна Мінска 15 лютага разгледзеў крымінальную справу 26-гадовай жыхаркі сталіцы Яўгеніі Старавойтавай. Яе абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342).
- Катэгорыя: Вясна
02.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" ў лютым фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян паводле палітычных матываў. Нам вядома пра не менш за 72 асуджаныя ў крымінальным парадку грамадзян, з якіх 60 складаюць мужчыны, 12 — жанчыны.
- Катэгорыя: Вясна
02.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім абласным судзе 27 лютага асудзілі 24-гадовага Івана Котава паводле чатырох артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, якія скіраваныя на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Арэшка прызначыў Івану тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
02.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, заявы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Парыж-Жэнева, 2 сакавіка 2023 г.
- Катэгорыя: Вясна
02.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Кастрычніцкім судзе Магілёва 22 лютага асудзілі Дзмітрыя Сяргеева паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі). Суддзя Вольга Краўчанка прызначыла Сяргею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
02.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.