13.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by У судзе Брэсцкага раёна 12 верасня вынеслі масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). За ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года асудзілі адразу 11 мясцовых жыхароў. Гэта Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Кірыл Еўтышык, Мікалай Місюк, Артур Зарэмба, Дзмітрый Лысюк, Алег Бандарук, Міхаіл Верамчук, Дзмітрый Салавейка, Дзяніс Якавенка. Суддзя прызначыў ім тэрміны ад двух гадоў "хатняй хіміі" да паўтара года калоніі. 

12.09.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, карткі За апошнія месяцы ў Беларусі асуджаным да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ пачалі актыўна ўзмацняць пакаранне і пераводзіць з "хатняй хіміі" ў калонію. Па інфармацыі "Вясны", пачынаючы з чэрвеня ў судах ужо разглядзелі ці разгледзяць у бліжэйшы час мінімум 15 справаў "аб замене абмежавання волі" асуджаным раней па палітычных матывах. Суды адбываюцца нават над тымі, хто з'ехаў з Беларусі пасля прысуду. Паводле заканадаўства, для замены пакарання на больш жорсткае дастаткова трох спагнанняў. Пры гэтым на "хатніх хімікаў" увесь час аказваецца ціск: да іх ноччу прыязджаюць з праверкамі, абмяжоўваюцць у вольным часе і адпраўляюць на "суткі" за "парушэнне рэжыму адбыцця пакарання". "Вясна" разам з юрысткай Вікай Рудзянковай тлумачаць, за што чалавеку могуць замяніць пакаранне, за якія парушэнні асуджаным выпісваюць спагнанні і што лічыцца злосным ухіленнем ад адбыцця пакарання.

11.09.2024 Тэгі: суды, палітвязні, салідарнасць У Беларусі ўжо чатыры месяцы праходзяць суды над жанчынамі, якіх затрымалі падчас студзеньскага рэйду КДБ за салідарнасць з палітвязнямі. Толькі ў верасні, паводле "Вясны", запланаваны мінімум 16 судоў над палітзняволенымі, яшчэ чатырох жанчын будуць судзіць у кастрачніку. Большасць з тых, хто патрапіў у студзені пад пераслед — жанчыны і сваякі палітвязняў. Частку з іх асудзілі паводле адміністрацыйных справаў за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 24.15 КаАП) і прызначылі вялікія штрафы і з кампенсацыяй дапамогі, а супраць некалькі дзесяткаў чалавек узбудзілі крымінальныя справы за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"

11.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Барысаўскага раёна 23 верасня будзе разгледжана чарговая справа супраць палітвязня Алега Яфрэменкі. Яго трэці раз абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 Алега перавялі на турэмны рэжым, а пазней двойчы дадавалі па году калоніі за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Алега ўтрымліваюць у зняволенні ўжо чатыры гады.

10.09.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.09.2024 Тэгі: свабода слова, правы чалавека Лаўрэаты конкурсу "Вольнае слова" Творчы конкурс “Вольнае слова” праводзіць Беларуская ацыяцыя журналістаў штогод, пачынаючы з 2008 года. Ён ладзіцца з мэтай прадэманстраваць і ўганараваць прафесіяналізм аўтараў і аўтарак беларускіх медыя, якія ў сённяшніх складаных абставінах робяць журналістыку найвышэйшага ўзроўню і мае на мэце падтрымаць іх дзейнасць у адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

10.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск З трэцяга ліпеня ў Беларусі па памілаванні з месцаў несвабоды выйшлі мінімум 78 палітвязняў. Праўладны актывіст Юрый Васкрасенскі заявіў, што разглядаюцца яшчэ 900 прашэнняў. Ён таксама сказаў, што памілаваных выключаюць са спісаў "экстрэмістаў і тэрарыстаў". Тым не менш, невядома на якіх умовах з месцаў пазбаўлення волі выпускаюць палітвязняў, бо адпаведныя ўказы не публічныя. З былым палітвязнем і праваабаронцам "Вясны" Леанідам Судаленкам гаворым пра асаблівасці памілавання, а таксама разбіраемся, ці выключаць памілаваных са спісаў "экстрэмістаў і тэрарыстаў" і як МУС можа сачыць за іх "законапаслухмянымі паводзінамі".

09.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Чэрыкаўскага раёна 26 чэрвеня адбыўся разгляд крымінальнай справы супраць Сяргея Козікава паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Працэс вялла суддзя Аксана Ратнікава.

09.09.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-9 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Бярозаўскага раёна пятага верасня агучылі другі за апошні час прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту з 10 на 11 жніўня 2024 года ў горадзе. Паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) да паўтара года калоніі асудзілі адразу чатырох чалавек — Мікалая Кулака, Ігара Яўменава (Куля), Андрэя Рыбакова, Віктара Данілюка. Справу разглядала Людміла Рудзіна. Пра гэта піша "Берасцейская Вясна".