30.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 30 жніўня вынесены прысуд па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане 19 снежня 2021 года. Сяргея Рабушку, Аляксандра Напрэенку, Максіма Зуева і Вадзіма Багакова абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне варожасці), ч. 3 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці, якое прывяло да прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры) і ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы). Суддзя Дзіна Кучук прысудзіла Зуеву і Багакову па 10 гадоў калоніі завочна, Напрэенку і Рабушку — па восем гадоў. Менавіта такія тэрміны прапаноўваў пракурор Аляксандр Кароль.

Згодна версіі абвінавачвання, "удзельнікі нефармальнай палітызаванай мігранцкай групоўкі выхадцаў з Беларусі "Надзея", якая сфармавалася пад уплывам інтэрнэт-рэсурсаў, дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, 19 снежня 2021 года ў перыяд з 18.00 да 20.00 па мясцовым часе закідалі курынымі яйкамі фасад будынка амбасады ў Лондане і размясціліля ўваходу ў будынак амбасаду інсталяцыю абразлівага ўтрымання. Дачакаўшыся, калі да месца злачынства прыбудуць трое супрацоўнікаў амбасады, фігуранты славесна абразілі і ўжылі да іх фізічны гвалт. Пацярпелым прычыненыя цялесныя пашкоджанні і пабоі". 

Як адзначаецца ў абвінавачванні, "фігуранты здзяйснялі злачынствы, выпрабоўваючы злачынную ўсёдазволенасць, якая сфармавалася пад уплывам на іх інтэрнэт-рэсурсаў, тэлеграм-каналаў, чатаў і іншых інфармацыйных крыніц экстрэмісцкай накіраванасці, штучна мусіруючых пратэсныя настроі". Напрэенка здымаў усё, што адбывалася на тэлефон.

"Відэазапіс мелі намер затым пры неабходнасці распаўсюдзіць у інтэрнэце для папулярызацыі, фальшывай гераізацыі, фарміравання варожай сацыяльна-псіхалагічнай настроенасці ў шырокага кола асоб.меркавалася, што запіс будуць абмяркоўваць радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку грамадзяне Беларусі, якія выехалі ў Вялікабрытанію", — гаворыцца ў абвінавачванні.

Шкоду фасаду будынка амбасады ацанілі на суму больш за 142 тысячы беларускіх рублёў.

Інцыдэнт з нападам на амбасаду разглядаўся брытанскай паліцыяй, якая, як сцвярджае Генпракуратура, адмовілася выдаць фігурантаў справы беларускаму боку. Абвінавачанныя знаходзяцца за межамі Беларусі, іх судзяць завочна. Іх маёмасць, якая засталася на тэрыторыі краіны, арыштаваная.

Крыніца: Ад 8 да 10 гадоў калоніі завочна. Па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане вынесены прысуд