05.10.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Жыхара Наваполацка Іллю Двойрына, якога нядаўна асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z», затрымалі ізноў.
Праваабаронцам вядома, што затрыманне адбылося 4 кастрычніка па месцы працы Двойрына. У той жа дзень быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння і суд пастанавіў арыштавацт яго на 15 сутак. Артыкул, па якім абвінавацілі Іллю, пакуль невядомы.
Нагадаем, 28 верасня суд горада Наваполацка пастанавіў пакараць Двойрына пазбаўленннем волі тэрмінам на адзін год умоўна.
Справу разглядаў суддзя Віталь Лапко.
Наваполацк: Іллю Двойрына асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль на крымскіх нумарах і літарай "Z"
Крыніца: Іллю Двойрына, які абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай "Z", арыштавалі зноў