19.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, зніклыя У Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Працэс пачаўся ў судзе кантона Санкт-Гален. Гараўскага судзяць у межах універсальнай юрысдыкцыі — яго абвінавачваюць па артыкуле аб знікненні людзей. Пракурор запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі. Пры гэтым у зняволенні экс-спецназавец павінен правесці ўсяго год, астатнія два — на волі з выпрабавальным тэрмінам у чатыры гады. Былы сахравец Юрый Гараўскі пачаў даваць паказанні, дзе распавёў падрабязнасці выкрадання і забойства Юрыя Захаранкі і Анатоля Красоўскага.

19.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, праваабаронцы, правы чалавека, справа Вясны Асобы: Марфа Рабкова, Леанід Судаленка У нядзелю, 17 верасня, у Вільні адбылася сустрэча салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі "Вясны", якую зладзіла кампанія #FreeViasna. У мерапрыемстве ўзяў удзел былы палітзняволены, гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Яму ўручылі праваабарончую прэмію Homo Homini ("Чалавек чалавеку"), якую ён атрымаў 11 траўня 2021 году, калі знаходзіўся за кратамі. 

19.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Дзмітрый Загалавец. Фота з сацыяльных сетак.  У закрытым пасяджэнні Віцебскі абласны суд 31 жніўня вынес прысуд 40-гадоваму палітзняволенаму Дзмітрыю Загалаўцу. Справу пачалі разглядаць 17 жніўня.

18.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, затрыманні Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", 18 жніўня ў Бабруйску адбыліся масавыя затрыманні. Паводле папярэдняй інфармацыі, сілавікі шукалі ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў лесе ў кастрычніку 2020 года. Вынік "хапуна" амаль праз тры гады: затрыманні, "пакаяльныя відэа", адміністрацыйныя суды.

18.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 18 верасня па гучнай справе "Чорнай кнігі Беларусі" да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага былога мэнэджэра МТС і саліста музычнага гурта "Закон гуку" Аляксея Кузьміна. Негледзячы на тое, што ў ліпені палітвязень даў прапагандыстам "пакаяльнае інтэрв'ю", яго асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: за "дапамаганне ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці групай асоб" і "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Суд над ім пачаўся 11 верасня пад пільнай увагай прапагандыстаў. Прысуд палітвязню вынес Сяргей Хрыпач. 

18.09.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

18.09.2023 Тэгі: грамадства, ААН, свабода слова Камітэт правоў чалавека ААН (КПЧ ААН) прызнаў парушэнне правоў магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова, які супрацоўнічае з Deutsche Welle. Пра гэта стала вядома толькі пасля вызвалення з калоніі праваабаронцы Леаніда Судаленкі, піша MAYDAY.TEAM.

18.09.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, правы чалавека Праваабарончая супольнасць Беларусі 18 верасня прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 150 чалавек, асуджаных за ўдзел у паслявыбарчых мірных акцыях пратэсту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус "былых палітвязняў". Чаму менавіта цяпер узнікла небаходнасць унясення рэпрэсаваных людзей у спіс былых палітвязняў? Якая працэдура прызнання і хто можа звяртацца да праваабаронцаў? Чаму гэта важна, як для саміх людзей, зазанаўшых пераслед, так і для ўсяго беларускага грамадства? На гэтыя і іншыя пытанні адказваюць праваабаронцы "Вясны" Наста Васільчук і Павел Сапелка. 

18.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ілля Двойрын. Фота з сацыяльных сетак. У судзе горада Наваполацка прызначаная дата суда над 53-гадовым працаўніком “Нафтана” Іллёй Двойрыным, які першага ліпеня абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z». Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

18.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі