21.09.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 36-гадовага мінчука Дзяніса Князева затрымлівалі за тры гады некалькі разоў у межах адміністрацыйных і крымінальнай справаў. Год таму яго былая дзяўчына скінула фотаздымкі мужчыны з акцый пратэсту ў чат-бот "ГУБОП", вынікам чаго сталі затрыманне, збіццё, пагрозы і абразы, тры месяцы пад вартай, суд, тры гады "хатняй хіміі" і 30 сутак нібыта за "парушэнне ўліку" ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, на якім ён нават не стаяў. Дзяніс за год паспеў пабываць у ізалятарах на Акрэсціна, Валадарскага і Скарыны. Мінчук нават напісаў вялікі аповед пра свае затрыманні (мабільная і кампутарная версія). "Вясна" распавядае гісторыю былога палітвязня Дзяніса Князева.

21.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Алеся Лянцэвіч. Фота з сацыяльных сетак. Брэсцкі абласны суд 26 верасня абвесціць прысуд псіхолагіні-кансультантцы і выкладчыцы псіхалогіі Алесе Лянцэвіч, абвінавачанай у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).

21.09.2023 У Мінскім абласным судзе 4 кастрычніка будуць разглядаць крымінальную справу супраць былога вайскоўца Паўла Кучынскага. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рыбакоў. Паўла абвінавачваюць паводле сямі крымінальных артыкулаў — сярод іх "здрада дзяржаве", "акт тэрарызму", "стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй". Летась арганізацыя сілавікоў Беларусі BYPOL пісала, што яго пад катаваннямі прымусілі ўдзельнічаць у правакацыі супраць іх.

21.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Мінскі гарадскі суд асудзіў да пяці гадоў калоніі за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Паўла Харытонава. Такі прысуд вынесла Жана Брысіна яшчэ 23 студзеня 2023 года, але пра вынік суда праваабаронцам стала вядома толькі цяпер.

21.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Алеся Лянцэвіч. Фота з сацыяльных сетак. Брэсцкі абласны суд 26 верасня абвесціць прысуд псіхолагу-кансультанту і выкладчыцы псіхалогіі Алесе Лянцэвіч, абвінавачанай у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).

21.09.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў 36-гадовага мінчука Дзяніса Князева затрымлівалі за тры гады некалькі разоў у межах адміністрацыйных і крымінальнай справаў. Год таму яго былая дзяўчына скінула фотаздымкі мужчыны з акцый пратэсту ў чат-бот "ГУБОП", вынікам чаго сталі затрыманне, збіццё, пагрозы і абразы, тры месяцы пад вартай, суд, тры гады "хатняй хіміі" і 30 сутак нібыта за "парушэнне ўліку" ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, на якім ён нават не стаяў. Дзяніс за год паспеў пабываць у ізалятарах на Акрэсціна, Валадарскага і Скарыны. Мінчук нават напісаў вялікі аповед пра свае затрыманні. "Вясна" распавядае гісторыю былога палітвязня Дзяніса Князева.

21.09.2023 Тэгі: суды, палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма У судзе Ленінскага раёна Гродна з 10 жніўня па 1 верасня разглядалі новую крымінальную справу супраць палітвязня Дзмітрыя Сушчыка. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Наталля Козел прызнала Дзмітрыя вінаватым і прызначыла яму ў дадатак да паўтара года зняволення яшчэ адзін год і 15 дзён калоніі. Пры гэтым Дзмітрый павінен быў у жніўні выйсці на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, але быў перазатрыманы па новай справе і змешчаны пад варту. 

21.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні Сталі вядомы падрабязнасці справы праграміста Максіма Мнацаканава, якога пачалі судзіць 20 верасня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе. Судовы працэс вядзе Дзіна Кучук.

20.09.2023 Тэгі: грамадства, ААН, рэпрэсіі Арганізацыя Абʼяднаных Нацый 20 верасня выступіла з заявай з нагоды забароны на выдачу беларускіх пашпартоў за мяжой. У ім арганізацыя заклікала дзяржавы-чальцы ААН не дэпартаваць беларусаў па заканчэнні тэрміну дзеяння іх пашпартоў і садзейнічаць атрыманню альтэрнатыўных праязных дакументаў і пасведчанняў асобы, якія гарантуюць беларусам, што не могуць бяспечна вярнуцца на радзіму, доступ да асноўных паслуг і свабоду перамяшчэння.

20.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, зніклыя Юры Гараўскі каля суда ў Швейцарыі, 19 верасня 2023 года У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі 19 і 20 верасня судзілі экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Былы спецназавец даў паказанні, дзе распавёў падрабязнасці выкрадання і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Пракурор запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі. Абаронца Гараўскага настойвала, што ён "ўсяго толькі быў салдатам, які выконваў загад". У апошнім слове былы спецназавец чарговы раз папрасіў прабачэнне ў блізкіх забітых палітыкаў.