- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
- Катэгорыя: Вясна
22.09.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў 36-гадовага мінчука, які адзін выхоўвае дачку, Дзяніса Князева ў канцы 2022 года асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах. Нядаўна "Вясна" распавядала яго гісторыю затрымання "па даносе". Аднак у крымінальна-выканаўчай інспекцыі за чатыры месяцы яго забыліся паставіць на ўлік. У красавіку гэтага года яго зноў затрымалі на 30 дзён нібыта за "парушэнне рэжыму адбыцця пакарання". Пры гэтым, на ўлік яго паставілі толькі на 29-я суткі арышту. Былы палітвязень нават напісаў вялікі аповед пра свой пераслед (мабільная і кампутарная версія). "Вясна" перадрукоўвае маналог былога палітвязня Дзяніса Князева пра ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна вясной 2023 года.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Маскоўскага раёна Брэста 17 жніўня разгледзеў крымінальную справу супраць Дзмітрыя Семака Дзмітрыя. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Судовы працэс вяла Таццяна Лаўранюк.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: грамадства, падкаст Асобы: Алесь Бяляцкі 25 верасня Алесю Бяляцкаму спаўняецца 61 год. А ў мінулым годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2022. Распавядаем пра тое, што засталося па-за кадрам Нобелеўскай цырымоніі, на якую сам Алесь не трапіў праз зняволенне.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: грамадства, ААН, палітвязні, праваабаронцы, правы чалавека, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў 22 верасня ў рамках 54-й сесіі Рады па правах чалавека ААН заслухалі даклад Вярхоўнага Камісара па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пасля гэтага дзяржавы-удзельніцы і недзяржаўныя арганізацыі выступілі са сваімі прамовамі.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні Палітзняволенага відэааператара Вячаслава Лазарава асудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а ягоную жонку, палітзняволеную Таццяну Пыцько, — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Палітзняволенага жыхара Брэскай вобласці Вячаслава Малейчука двойчы за год асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
25.09.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць Асобы: Алесь Бяляцкі У Віленскай прагімназіі імя Сымона Даўкантаса ў Дзень народзінаў Алеся Бяляцкага (25 верасня) прайшла сустрэча з мясцовым школьнікамі. Яе правяло Міністэрства замежных справаў Літвы ў падтрымцы праваабарочага цэнтра “Вясна”. Менавіта на будынку гэтай прагімназіі раней была створана фрэска з выявай Алеся Бяляцкага.