10.01.2024 Тэгі: выбары-2024Злева: Мікалай Кавалько, справа - Аляксандр Амельянюк, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕЗ з 2021 года. Праўладная газета "Пінскі веснік” 10 студзеня 2024 апублікавала артыкул пад загалоўкам “Пабывалі на пікеце па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты".

Па інфармацыі “Берасцейскай вясны”, збор подпісаў праходзіў ля ўваходу ў будынак “Будтрэст №2” ў Пінску. Як відаць па адым з фатаздымкаў, подпісы збіраюць прама каля паркоўкі ля гэтага будынка.

У той жа час,  згодна з рашэннем Пінскага гарвыканкама, месцы, дзе забароненыя пікеты для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў, у тым ліку –  "меней за 100 метраў ад аб'ектаў аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту", у тым ліку прама згадваюцца " парковачныя месцы транспартных сродкаў».

Дарэчы, на гэтым пікеце збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты гендырэктара Пінскага будтрэста №2 Мікалая Кавалько (збіраецца ісці ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў) і Аляксандра Амельянюка (на гэты момант дэпутат ніжняй палаты парламента, на выбарах-2024 зноў ідзе на тое ж месца).

Амельянюк паспеў папрацаваць памочнікам пракурора Пінска, суддзёй, нам. старшыні суда, старшынёй суда Пінска. Пасля пасады старшыні Пінскага суда, у 2019 стаў дэпутатам. Спрабаваў аспрэчыць накладзеныя на яго санкцыі ЕЗ (беспаспяхова). Пад санкцыі ЕЗ трапіў у 2021 годзе за дачыненне да распрацоўкі рэпрэсіўных законаў супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.

Адзін з тых, за каго так збіраюць подпісы - пад санкцыямі Еўразвязу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Крыніца: У Пінску з парушэннямі збіраюць подпісы за кандыдатаў у дэпутаты