Пацярпелы ад міліцэйскага самавольства Дзмітрый Серада Мінскі ўрач-педыятр Дзмітрый Серада атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры на сумесна падрыхтаваную з ПЦ "Вясна" скаргу па яго незаконнаму збіццю пры жорсткім затрыманні, якое адбылося раніцай 4 жніўня 2016 года.

Алесь Бяляцкі 22 верасня сустрэўся з магілёўцамі ў цэнтры "Кола". Фота: mspring.online Кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” распавёў магілёўцам аб тым, чым падобныя 2017 і 2011 год і чаму нават слабая грамадзянская супольнасць мяняе цэлыя дзяржавы.

Плакат у падтрымку Алены Танкачовай падчас Паралельнага Форуму грамадзянскай супольнасці ў Мінску Суд Цэнтральнага раёна Мінска 18 верасня адмовіў у датэрміновым вяртанні ў Беларусь праваабаронцы Алены Танкачовай.

Ігар Комлік. Мінскі гарадскі суд разгледзеў касацыйную скаргу на рашэнне суда Партызанскага раёна аб змяненнні меры стрымання ў дачыненні да прафсаюзнага актывіста Ігара Комліка.

Налепкі пра смерць Аляксандра Акуліча ад рук міліцыі ў Светлагорску Кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь накіравалі Пярэчанні ў Камітэт па правах чалавека ААН у сувязі з індывідуальным зваротам Валянціны Акуліч, сын якой гвалтоўна загінуў у Светлагорскім ІЧУ 26 траўня 2012 года.

Уладзімір Някляеў пасля 7 сутак арышту. Фота: Радыё Свабода. Палітык і паэт Уладзімір Някляеў 22 верасня выйшаў на волю з ізалятара на Акрэсціна ў Менску.  Ён быў асуджаны за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 8 верасня пад лозунгам «За мірную Беларусь» супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

Леанід Кулакоў у судзе. Фота Радыё Свабода. Чарга адбыць свой адміністратыўны арышт надыйшла і для актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова. Пра гэта ён даведаўся ад участковага інспектара, які патэлефанаваў Леаніду і папярэдзіў, што прыйшла папера на ягоны арышт. “Рыхтуйся, маўляў, Кулакоў, заўтра з 10 да 12 гадзін чакай спецтранспарт”.

Раман Халілаў. 22 верасня суд Завадскога раёна Мінска разгледзеў дзве адміністрацыйныя справы супраць сацыяльнага актывіста Рамана Халілава. Яго вінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП) і ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы (арт 23.4 КаАП РБ). 

Мікалай Статкевіч Як перадае Радыё "Свабода", на выхадзе зь менскага офісу прафсаюзу РЭП пасьля паседжаньня Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрыманы лідэр БНК Мікола Статкевіч.

Раман Халілаў. 22 верасня суд Завадскога раёна Мінска працягвае разгляд адміністрацыйнай справы сацыяльнага актывіста Рамана Халілава, якога вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП).