Старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч 12 чэрвеня адбылося першае паседжання па справе былога студэнта гістфаку БДУ, старшыні Моладзі БНФ Юрася Лукашэвіча супраць універсітэту. Ён скардзіцца на незаконнае адлічэнне. На думку Лукашэвіча, падставай для адлічэння стала ягоная грамадска-палітычная дзейнасць.

Мурад Амрыеў. Фота: http://bryansku.ru Паліцыя Чачні спыніла крымінальную справу супраць спартсмэна Мурада Амрыева.  Яго падазравалі ў выкарыстаньні падробленага пашпарта, - піша Радыё Свабода.

Міклаш Харасці, спецдакладчык ААН па Беларусі. Фота: humanrightshouse.org 14 чэрвеня Міклаш Харасці прадставіў пяты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 35 сэсіі Савета ААН па правах чалавека.

Леанід Свецік у судзе 27 сакавіка. Натхніўшыся ідэяй праваабаронцы Паўла Левінава, які пайшоў сядзець ў ізалятар часовага ўтрымання Віцебску з дакумэнтам ад БХК пра тое, што падчас адсідкі ён будзе рабіць маніторынг умоваў ўтрымання ў ізалятары, «Віцебская вясна» вырашыла зрабіць уласны маніторынг. Тым больш, што пасля масавых арыштаў актывістаў увесну спецыяльна сядаць на «суткі» для гэтага ня трэба.

Павел Левінаў пасля арышту каля ІЧУ г. Віцебска, 14 чэрвеня 2017 года. Завяршыўся 15-сутачны адміністрацыйны арышт Паўла Левінава. Праваабаронца выйшаў на волю зь Віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня.

Працоўная сустрэча па праблемах людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Светлагорску 14 чэрвеня 2017 года. Прадстаўнікі Светлагорскай міжраённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “РАІК” і ПЦ “Вясна” правялі чарговы маніторынг безбар’ернага асяродку ў Светлагорску. У выніку гэтай працы, актывістамі было выяўлена мноства праблем, для вырашэння якіх зноўку было ініцыяванае правядзенне новай сустрэчы з гарадскімі ўладамі.

Майна Кіяі, спецдакладчык ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцыі ў 2011 - 2017 гг. На пасадзе спецдакладчыка ААН па свабодзе мірных сходаў і свабодзе асацыяцыі Майна Кіяі вёў важную стратэгічную працу, вынікам якой сталася анлайн-дапаможнік па судовых справах, звязаных з ажыццяўленнем свабоды мірных сходаў і свабоды асацыяцыі.

У панядзелак 12 чэрвеня ў многіх гарадах Расіі прайшлі акцыі пратэстаў супраць карупцыі, якія скончыліся масавымі затрыманнямі. Так, на акцыі “Патрабуем адказаў”, якая адбывалася ў Маскве адразу ў двух месцах, затрымалі агулам каля 700 чалавек. На гэтай акцыі прысутнічалі назіральнікі Аб’яднанай групы грамадскага назірання (АГГН), у тым ліку і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Максім Філіповіч У Гомелі суд Савецкага раёна не стаў разглядаць і адправіў на дапрацоўку ў Савецкі РАУС адміністрацыйную справу ў дачыненні да вядомага відэаблогера Максіма Філіповіча.

Зміцер Крэмянецкі. Фота: svaboda.org Усе шасцёра актывістаў Маладога Фронту, якія фігуравалі ва ўзбуджанай па частцы 3 артыкула 293 справе, атрымалі паведамленні з Камітэта дзяржаўнай бяспекі аб спыненні крымінальнага пераследу з прычыны адсутнасці ў іх дзеяннях складу злачынства.