Сяргей Драздоўскі, фота з Facebook Праваабаронцы будуць спрабаваць вярнуць на парадак дня важныя пытанні, якія выпалі з зацверджанай версіі Нацыянальнага плану па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў. Бліжэйшым часам Офіс па правах людзей з інваліднасцю падрыхтуе аналіз зместу Плана.

23 чэрвеня на 35 сэсіі Савета па правах чалавека ААН адбылося галасаванне па рэзалюцыі палажэння ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.  

Літаратура па тэме смяротнага пакарання. Прагляд знакавага фільма "12 раз'юшаных мужчын" адбыўся 22 чэрвеня ў Слуцку. Мерапрыемства ладзілася па ініцыятыве Валанцёрскай службы “Вясны” з удзелам  каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды.

26 июня 2017 г. з 13:00 да 16:00 у гатэлі Crowne Plaza па адрасе вул. Кірава 13 пройдзе канферэнцыя “Падаць рэпрэсіям урок: акадэмічныя свабоды ў Беларусі”.

Кастусь Мардвінцаў. «Віцебская вясна» працягвае цыкл публікацыяў пра ўмовы адбываньня адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Наш наступны аўтар – незалежны журналіст Кастусь Мардзьвінцаў. 

Партрэт Алега Багданава на стале маці. Фота "Нашай нівы". Сваякі памёрлага ў Жодзінскай турме №8 Алега Багданава практычна 8 месяцаў дамагаліся ўзбуджэння крымінальнай справы па факце неналежнага выканання медыцынскімі работнікамі турмы сваіх прафесійных абавязкаў. Да гэтага Жодзінскі гарадзкі аддзел СК тройчы прымаў рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. І вось 12 мая 2017 года Упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці вынесла пастанову аб… спыненні папярэдняга расследаванне па справе з фармулёўкай: «у сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 ст.162 КК».

Дзяржабвінавачанне запатрабавала для абвінавачаных Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога вышэйшую меру — смяротнае пакаранне. Для Таццяны Гершанковой — 24 гады турмы, для Барыса Калеснікава — 22 гады строгага рэжыму. 21 чэрвеня абвінавачаныя выступілі са сваім апошнім словам, паведамляе Tut.by.

Дзеянні паліцыі пад час «Маршу роўнасці» ў Кіеве 18 чэрвеня. Фота ПЦ "Вясна". Штогадовае шэсце прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці «Марш роўнасці» адбылося ў мінулую нядзелю, 18 чэрвеня, у Кіеве. За мерапрыемствам вялі незалежнае назіранне нацыянальныя назіральнікі з «ОЗОН», а таксама валанцёры Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Валантэрская Служба "Вясны" прапануе жыхарам і гасцям Слуцка паглядзець фільм "12 раз'юшаных мужчын" 22 чэрвеня ў 18.00 у кафэ "Калізей". 

Назіральнікі ад БХК і ПЦ "Вясна" на інструктажы перад акцыяй на Дзень Волі 25 сакавіка 2017 года Праваабронца ПЦ “Вясна” Наста Лойка атрымала адказ на свой зварот у Пракуратуру Першамайскага раёну Мінска з нагоды затрымання назіральнікаў БХК і ПЦ “Вясна” падчас інструктажу перад акцыяй на Дзень Волі. Зварот праваабаронцы быў перанакіраваны ў РУУС Першамайскага раёну, які правёў праверку па дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі і ў выніку яе не знайшоў парушэнняў дзеючага заканадаўства з боку міліцыянтаў.