- Катэгорыя: Вясна
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 18 верасня адмовіў у датэрміновым вяртанні ў Беларусь праваабаронцы Алены Танкачовай.
- Катэгорыя: Вясна
З 11 па 16 верасня ў Харкаве прайшоў фестываль даступнасці “ІнклюзіON”. У гэтым годзе асноўнай тэмай фестывалю стала даступнасць аб’ектаў культуры для усіх катэгорый насельніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі FIDH і Amnesty International уздымаюць праблему смяротнага пакарання падчас Нарады па чалавечым вымярэнні АБСЕ. У тэматычных мерапрыемствах бяруць удзел праваабаронцы з Беларусі - адной з дзвюх краінаў рэгіёна АБСЕ, дзе выконваюцца смяротныя прысуды.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд разгледзеў касацыйную скаргу на рашэнне суда Партызанскага раёна аб змяненнні меры стрымання ў дачыненні да прафсаюзнага актывіста Ігара Комліка.
- Катэгорыя: Вясна
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Мікалай Мякшыла, які быў асуджаны да года абмежавання волі за спробу нанясення надпісу на помнік Леніну ў Лідзе.
- Катэгорыя: Вясна
Смаргонскі праваабаронца “Вясны” Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Генеральную Пракуратуру, Вярхоўны Суд і Палату прадстаўнікоў з прапановай ліквідаваць дыскрымінацыю і парушэнне права на доступ да правасуддзя асобаў, якія адбываюць адміністрацыйны арышт.
- Катэгорыя: Вясна
Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска адмяніла рашэнне Следчага камітэта па Першамайскім раёне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця супрацоўнікамі АМАПа былога палітвязня Мікалая Дзядка пры затрыманні 25 сакавіка ў Мінску. Пра гэта малады чалавек паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
- Катэгорыя: Вясна
Еўразвяз плануе выдзеліць 14,5 млн еўра для падтрымкі развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі. Пра гэта напярэдадні паведамілі на сустрэчы намесніка міністра эканомікі Паўла Уцюпіна з кіраўніком аддзела праектаў і праграм прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Фрэдэрыкам Кунэ.
- Катэгорыя: Вясна
Больш за паўтара месяца Святлана Васільеўна Комлік штодзень чакае вестак ад мужа, прафсаюзнага актывіста і галоўнага бухгалтара РЭП Ігара Комліка. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і на час следства пакінулі за кратамі следчага ізалятара №1. Праўда, не пра ўсё можна напісаць на паперы так, каб ліст, з добрай волі цэнзара, пакінуў змрочныя сцены Валадаркі. Ды ўсё адно - кожны ліст з-за кратаў – гэта хваляванне, трывога, надзея. А здараецца, што і радасць. Вось як зусім нядаўна было.