Паралельны форум грамадзянскай супольнасці ”Шэсць гадоў пасля дакладу ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: што змянілася?” пройдзе 4 ліпеня, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

Міклаш Харасці ў Мінску. Фота ПЦ "Вясна" Міжнародны праваабаронца возьме ўдзел у 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць 5 – 9 ліпеня ў Мінску.

Фота: bigpicture.ru Суд Савецкага раёна Гомеля, а следам за ім і судовая калегія па грамадзянскіх справах абласнога суду адмовілі Уладзіміру КацоруАндрэю МакаравуВіктару РубцовуДзмітрыю СабуравуАндрэю Толчыну і Арцёму Шапараву у разглядзе калектыўнай скаргі на ўмовы іх утрымання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".

Аляксей Міхаленя. Фота: ПЦ "Вясна". Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыйныя скаргі асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Нароўлі Аляксея Міхалені. Судовае паседжанне Калегіі па крымінальных справах ВС пад старшынством суддзі Руслана Аніскевіча адбылося 30 чэрвеня.

Міраслаў Лазоўкі пасля вызвалення. Фота: svaboda.org 30 чэрвеня на свабоду выйшлі два апошнія фігуранты справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання – Віктар Мароз і Міраслаў Лазоўскі.

Уладзімір Яворскі Хочаце ведаць, чаму праваабаронцы не прызналі пакуль палітвязнямі «Белы легіён»? Па якіх крытэрах можна вызначыць, ці з'яўляецца арыштаваны палітвязнем? У сувязі з падзеямі апошніх двух месяцаў актывісты, журналісты, ды і проста неабыякавыя людзі раз-пораз прыпісваюць статус палітвязня амаль любому арыштаванаму грамадзяніну з актыўнай палітычнай пазіцыяй. Але ці маюць у гэтым рацыю?

Іван Кавальчук паcля выхаду з СІЗА-1. Фота: svaboda.org Увечары 29 чэрвеня з СІЗА-1 выйшлі яшчэ чатыры фігуранты справы аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання, якім зменена мера стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Пракуратура г. Жодзіна правяла праверку па калектыўнай скарзе адміністратыўна арыштаваных аб незаконным адабранні ўзораў сліны для правядзення генатыпаскапічнай экспертызы падчас іх адбыцця пакарання ў ІВС Жодзінскага ГАУС.

Еўракамiсар па пытаннях еўрапейскай палiтыкi суседства Ёганэс Хан і старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі пад час сустрэчы ў Бруселі 28 чэрвеня 2017 г. Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі у складзе дэлегацыі беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячоў прыняў удзел у мерапрыемствах, арганізаваных найбольшай фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі у Еўрапейскім Парламенце.