Затрыманне Аляксандра Вянгерава на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота з сацыяльных сетак. У Барысаве 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал» на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам і з гербам “Пагоня”. Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля.

У сацыяльных сетках паведамляюць, што юнака адвялі ў мікрааўтобус сіняга колеру і звезлі ў невядомым накірунку.

Пазней стала вядома, што затрыманы - жыхар Вялейкі Аляксандр Вянгераў.

Затрыманне Аляксандра Вянгерава на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота: @mc_maxim
Затрыманне Аляксандра Вянгерава на стадыёне 28 верасня 2017 года. Фота: @mc_maxim

Крыніца: У Барысаве на стадыёне затрыманы фанат з нацыянальнай сімволікай