13.01.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Сёння стала вядома пра смерць 50-гадовага палітзняволенага Вадзіма Храсько, якога раней асудзілі да 3 гадоў калоніі за данаты. Вадзім стаў чацвёртым беларускім палітвязнем, які загінуў у зняволенні — на жаль, верагодна ён не будзе апошнім, бо за кратамі вязні сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем, катаваннямі і адсутнасцю медыцынскай дапамогі. Яшчэ раней праваабаронцы склалі спіс з палітзняволеных, якія знаходзяцца ў асаблівай рызыцы. З гэтай нагоды "Вясна", BYSOL і BY_help звярнуліся да сваякоў вязняў. 

Ілюстрацыя Вольгі Пранкевіч

"Гэта ўжо чацвёртая смерць палітзняволенага ў турме. На жаль, не апошняя, бо ўладзе абсалютна напляваць на стан здароўя тых, каго яна трымае ў закладніках. Праваабаронцы маюць спіс людзей, стан здароўя якіх амаль не пакідае ім шанца выйсці з турмы жывымі, і ўсё гэта адбываецца ў цэнтры Еўропы, на нашых вачах.

Просьба да сваякоў — не маўчыце, калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візіт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыццё, але на яго не заўсёды ёсць грошы. Не саромцеся звяртацца па дапамогу".

Ініцыятывы выказваюць спачуванні сваякам і адзначаюць, што сем'і памерлых у турмах палітвязняў, якія звернуцца па дапамогу, атрымаюць усю магчымую падтрымку.

Фонд салідарнасці BYSOL

Кампанія BY_help

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Крыніца: "Не маўчыце, калі ваш сваяк у цяжкім стане ў турме", — праваабаронцы звярнуліся да сваякоў палітвязняў