“Канапляная каляда” ў Мінску 25 снежня 2017 года. Фота: БелСАТ. “Канаплянае калядаванне”, зладжанае ў Мінску актывістамі ініцыятывы Legalize Belarus 25 снежня, для аднаго з ўдзельнікаў шэсця Пятра Маркелава звяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння. 18 студзеня ў 9-30 суд Цэнтральнага раёна сталіцы пачне разгляд справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторнае цягам году парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).

Сяргей Гоўша Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Баранавіч Сяргей Гоўша  накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію. У ёй назіральнік выказвае сваё абурэнне адносна таго, што баранавіцкі гарвыканкам не друкуе на сваім сайце і ў газетах інфармацыю аб месцах працы і пасадах сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Прынцыповая адмова Міхаіла Жамчужнага ісці ў атрад для асоб з “нізкім статусам” каштавала яму 5 сутак у ШІЗА.

Леанід Судаленка пад час Маршу недармаедаў. Прадстаўніку кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" ў Гомелі Леанід Судаленка дазволілі прысутнічаць 16 студзеня на паседжанні працоўнай групы Гомельскага гарадскога выбаркама пры праверцы подпісаў выбаршчыкаў і дакументаў асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты ў Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў. Па інфармацыі “Гомельскай Вясны”, на дадзены момант заўвагі ў назіральніка да працы камісіі адсутнічаюць.

Праверка подпісаў. Фота ілюстратыўнае. У Бярозе назіральнікаў упершыню за шмат гадоў дапусцілі да праверкі подпісаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. Праўда, па-рознаму.

Пётр Іваноў У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска 15 студзеня адбылося першае паседжанне па крымінальнай справе, распачатай супраць актывіста Пятра Іванова. Яго абвінавачваюць паводле 1-й часткі арт. 366 КК РБ (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі). Крымінальную справу супраць яго ўзбудзілі па заяве судовага выканаўцы Кацярыны Прыгажаевай, якую ён выгнаў са свайго дому, нібыта выкарыстаўшы гвалт.

Праверка подпісаў. Форта ілюстратыўнае. Да шэрагаў назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якім адмоўлена ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў і дакументаў па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, далучыліся салігорскі назіральнік Леанід Мархотка і назіральніца з Мінску Валянціна Свяцкая.

Алег Агееў і Андрэй Бастунец на прэс-канферэнцыі "Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі ў 2017 годзе" 16 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіла вынікі аналізу сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі ў 2017 годзе. Падчас яе старшыня БАЖ Андрэй Бастунец і кіраўнік юрыдычнага накірунку арганізацыі Алег Агееў адзначылі рэзкае пагаршэнне становішча правоў журналістаў у параўнанні з некалькімі папярэднімі гадамі. 

У новым рэйтынгу грамадзянскіх і палітычных свабод Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца ў групе несвабодных краін. Апублікаваны 16 студзеня рэйтынг падрыхтаваны міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Freedom House і ацэньвае сітуацыю ў 195 дзяржавах, паведамляе БелаПАН. Разам з Беларуссю ў групу несвабодных краін уваходзяць Расія, Казахстан, Узбекістан, Туркменістан, Турцыя, Казахстан, Іран, Сірыя, Кітай, Венесуэла, Егіпет, Куба, Маўрытанія, Алжыр, Саудаўская Аравія, Емен, Ірак, Афганістан, Чад, Самалі, Эфіёпія, Судан, Зімбабве, Ангола, Конга, Габон, Камерун, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Тайланд, В`етнам, Лаос, Камбоджа.

Алесь Чахольскі Вярхоўны суд разгледзеў скаргу Аляксандра Чахольскага на пастанову суда Фрунзенскага раёна ад 12 ліпеня 2017 года аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел 3 сакавіка 2017 года ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў абарону "Курапатаў".