Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва затрымалі ў Курапатах каля запраўкі і рэстарана "Поедем поедім".
Кацярына Андрэева і Сяргей Кавалёў вялі стрым з прэс-канферэнцыі Зайдэса, а потым размаўлялі з актывістам, што ўсталёўваюць крыжы ў Курапатах, паведамляе belsat.eu.
Ужо калі Андрэева і Кавалёў сыходзілі, да іх на запраўцы падышлі міліцыянты – Сяргей Кніга і Андрэй Пуцята. Яны запрасілі журналістку і аператара праехаць з імі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі УУС Менаблвыканкаму, каб там скласці пратакол паводле арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў).
Кацярына Андрэева прапанавала скласці пратаколы на месцы, аднак праваахоўнікі адмовіліся і пасадзілі журналістаў у міліцэйскую машыну.