Вясной ва ўсіх рэгіёнах Беларусі былі пададзены заяўкі на правядзенне пікетаў пратэсту супраць крымінальнага пераследу лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.
Але па накіраваным заяўкам актывісты атрымалі адмовы ад мясцовых уладаў. Напрыклад, Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт матываваў гэта тым, што ў заяўленым месцы будзе праходзіць моладзевы фестываль, прысвечаны Міжнароднаму дню Абароны дзяцей. Падставай для забароны пікета ў Баранавічах стала адсутнасць дамоваў з міліцыяй, бальніцай і жыллёва-камунальнай гаспадаркай. У Магілёве мясцовыя ўлады ў якасці прычын забароны пікета пазначылі адсутнасць сплочаных пазначанных дамоваў і “неправільнае” месца правядзення пікету – каля гарвыканкама.
У многіх гарадах (Гомель, Мінск, Брэст, Светлагорск) забаранілі пікеты, матываваўшы гэта правядзеннем іншых мерапрыемстваў. У Мінску прафсаюз РЭП праверыў, ці сапраўды на тых месцах пройдуць іншыя масавыя мерапрыемствы. Але ніякіх сходаў не было заўважана на тых месцах. Чыноўнікі адмаўлялі ў правядзенні акцый людзям у месцах, якія сам жа Мінгарвыканкам і ўсталяваў у якасці дазволеных месцаў для арганізацыі і правядзення грамадзянскіх сходаў.
У Мазыры мясцовыя ўлады таксама забаранілі пікет салідарнасці з прафсаюзам РЭП, які быў запланаваны 15 сакавіка 2018 года, матываваўшы гэта адсутнасцю дамоваў з адпаведнымі органамі, а таксама “неправільным” месцам пікета.
Праваабаронца ПЦ “Вясна” Уладзімір Целяпун спрабаваў абскардзіць рашэнне Мазырскага райвыканкама аб забароне пікета, тым самым дамагчыся законнасці ў гэтым пытанні. Але Гомельскі абласны суд двойчы ў парадку касацыі і нагляду пакідаў рашэнне Мазырскага выканкама аб забароне пікета без зменаў.
20 ліпеня 2018 года Гомельскі абласны суд адказаў праваабаронцу на скаргу на забарону Мазырскага райвыканкама ў правядзенні пікета пратэсту супраць крымінальнага пераследу лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Старшыня Гомельскага абласнога суда С. Шаўцоў пагадзіўся з тым, што пікет можна праводзіць толькі ў вызначаных заканадаўствам месцах. Таксама суд вышэйшай інстанцыі пагадзіўся з тым, што перад падачай заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства (у не залежнасці ад яго віда), трэба загадзя заключаць дамовы на абарону грамадскага парадку, на медыцынскае абслугоўванне на час правядзення мерапрыемства і аб забеспячэнне ўборкі пасля яго правядзення.
Нагадаем, што ў Беларусі з 25 ліпеня 2018 г. пачалі дзейнічаць змены ў законе “Аб масавых мерапрыемствах”. Але, на думку праваабаронцаў, праўкі, унесеныя ў закон, ніяк не вырашаюць існуючыя праблемы з правядзеннем у краіне мірных сходаў і не спрыяюць паўнавартаснай рэалізацыі грамадзянамі свайго права на ўдзел у іх.