У Беларусі пачалі дзейнічаць змены ў законе аб масавых мерапрыемствах, паведамляе Еўрарадыё.
Гэтым летам (7 і 28 чэрвеня) іх ухвалілі дэпутаты і сенатары, а 17 ліпеня закон падпісаў кіраўнік дзяржавы.
Сярод новаўвядзенняў — з'яўленне заяўнага прынцыпу правядзення масавых мерапрыемстваў (калі яны запланаваны ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах). Арганізатар ці арганізатары масавага мерапрыемства павінны перадаць у мясцовы выканкам пісьмовае паведамленне пра запланаваную вулічную акцыю не пазней чым за дзесяць дзён да яе даты. Калі чыноўнікі пабачаць нейкае парушэнне, яны павінны не пазней чым за пяць дзён паведаміць пра гэта арганізатару. Больш падрабязна пра новаўвядзенне глядзіце на сайце Pravo.by.
Яшчэ ў пачатку лета дэпутатка Ганна Канапацкая казала ў каментары Еўрарадыё, што закон стаў больш ліберальным, але гэта ніяк не паўплывае на практыку яго прымянення і ён па-ранейшаму будзе абмяжоўвпаць вулічную актыўнасць апазіцыйных партый.
Праваабронцы ж адначалі, што праўкі, унесенныя ў закон, ніяк не вырашаюць існуючыя праблемы з правядзеннем у краіне мірных сходаў і не спрыяюць паўнавартаснай рэалізацыі грамадзянамі свайго права на ўдзел у іх.
Крыніца: У Беларусі пачалі дзейнічаць змены ў законе аб масавых мерапрыемствах