"Завяршыўся адзін з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі - рэгістрацыя кандыдатаў. Яна завершана па ўсіх узроўнях дэпутатаў парламента. На тэрыторыі Віцебскай вобласці 33 кандыдаты прэтэндуюць (двум адмоўлена ў рэгістрацыі ў кандыдаты), і 2198 чалавек - у мясцовыя саветы дэпутатаў. Гэта работа працягваецца абласной камісіяй, таму што грамадзяне, якія атрымалі адмову ў рэгістрацыі ад акруговых і раённых выбарчых камісій, маюць права абскардзіць рашэнні ў абласной выбарчай камісіі", - сказаў Дзмітрый Хома.
Паводле слоў Хомы, 1 лютага правам абскарджання рашэнняў акруговай і гарадской выбарчых камісій скарысталіся два грамадзяніны. "Абласная камісія пакінула іх звароты без задавальнення. У іх застаецца права абскардзіць рашэнне абласной камісіі ў Віцебскім абласным судзе. Усяго было адмоўлена ў рэгістрацыі 31 прэтэндэнту на тое, каб стаць кандыдатам у дэпутаты", - удакладніў Дзмітрый Хома. З іх днаму - у абласны Савет, 22 - у раённыя Саветы, 7 - у гарадскія гарадах раённага падпарадкавання і 1 - у сельскія Саветы. 11 чалавек самі знялі свае кандыдатуры з так званай перадвыбарнай гонкі.
Алена Шаранговіч