Тамарап Шчапеткіна ў судзе. У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы10 верасня 2018 года  разглядалася адміністрацыйная справа па ч.2 арт. 22.9 КоАП РБ у адносінах да Тамары Шчапёткінай, жыхаркі горада Бярозы. Яна абвінавачвалася ў тым, што два месяцы таму яна брала інтэрвью ў дырэктара Цешаўлянскай сярэдняй школы, краязнаўцы, а таксама ў загадчыка музея ў Завоссі і размясціла гэтую інфармацыю на сайце радыё “Рацыя”. Падтрымаць Тамару на суд прыйшлі сябры ТБМ і праваабаронцы. 

Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Сяргей Гоўша, на суд з’явілася сп. Шчапёткіна і толькі адзін са сведкаў, таму пачатак суда быў на няпэўны час перанесены суддзёй  Юліанай Шчэрбай. Шукалі складальніка пратаколаў і сведку – дырэктара музея ў Завоссі.

 У судзе над Тамарай Шчапеткінай

Як паведаміла суду Тамара Шчапёткіна, ёй па тэлефону нейкі міліцыянт паведаміў, што на яе складаецца пратакол па адміністрацыйнай справе, але да яе ніхто не прыязжаў і не паказваў яго, а потым па пошце прыйшла яго копія, дзе было напісана, што яна як бы адмовілася яго падпісваць, што не адпавядае праўдзе. Але суддзя на паседжанні заявіла, што на сп. Тамару складзена два пратаколы, пра што сп. Шчапёткіна пачула толькі на судзе. Суддзя Шчэрба заявіла, што гэтыя дзве справы аб’ядноўвае  ў адну. Такое магчыма толькі ў нашых судах.  Суддзя прыняла рашэнне працягнуць суд. Быў заслуханы адзіны сведка -  дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы Васіль Дубейка, які распавёў, што ён сапраўды праводзіў экскурсію для сябраў ТБМ з Баранавіч і падчас экскурсіі многія яму задавалі пытанні, магчыма і сп. Шчапёткіна таксама, але ён ня бачыць у гэтым ніякага парушэння ні са свайго боку, ні з боку экскурсантаў.

Пасля суду над Тамарай Шчеткінай у Баранавічах

Далей суд быў зноў перапынены на гадзіну і працягнуты толькі пасля таго, як “даставілі” на суд чарговага сведку- дырэктара музея ў Завоссі, які распавёў прыкладна тое ж, што і папярэдні сведка. Міліцыянты, якія складалі пратаколы на суд так і не з’явіліся.

Тамара Шчапёткіна запытала, дык за што яе судзяць - яна не журналіст (суду была прадстаўлена копія працоўнай кніжкі), суду нікім не прадстаўлена яе датычнасць да размяшчэння інфармацыі на сайце радыё “Рацыя”?  Адказу суддзі ніхто не пачуў, але тут жа было абвешчана, што сп. Тамара Шчапёткіна вінавата і ёй прысуджаецца па ч.2 арт. 22.9 КоАП штраф у суме 40 базавых велічын.  

Крыніца: Баранавічы: Тамара Шчапеткіна атрымала вялізны штраф Фота