Штраф памерам у 30 базавых велічынь (735 рублёў) атрымаў у Менскім раённым судзе абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч. Суд пакараў актывіста за ўдзел у пікеце ля рэстарацыі «Поедем поедим» 1 верасня, калі Урбановіч атрымаў траўму нагі ў сутычцы зь бізнесмэнам Аркадзем Ізраілевічам.
Па інфармацыі Радыё Свабода, пасля сутычкі Дзяніс Урбановіч напісаў у міліцыю заяву на Ізраілевіча, абвінаваціўшы бізнесоўца ў збіцьці, а таксама збіраўся падаць заяву ў суд, але не паспеў.
Урбановіча затрымалі міліцыянты, і суд Менскага раёну прысудзіў яму 7 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаванне. У суботу 8 верасня, калі тэрмін арышту закончыўся, актывіста вывелі з ізалятару на Акрэсціна праз запасны ўваход і зноў затрымалі — ужо паводле абвінавачання ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
«Суд сёння быў хуткі, я чакаў новага арышту, гэтага чакалі і міліцыянты на Акрэсьціна. Добра, што суд абмежаваўся штрафам», — сказаў Свабодзе пасля суду Урбановіч.
Пераслед, які зазанаў Дзяніс Урбановіч за ўдзел у акцыях па абароне Курапатаў.
Крыніца: Курапаты Дзяніса Урбановіча: затрыманні, штрафы, арышты