Алесь Бяляцкі. Фота svaboda.org Госьць «Інтэрвію тыдня» — старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі. Ён нагадвае, што беларускія ўлады заўсёды змагаліся зь незалежнымі СМІ, заяўляе, што калі набліжаюцца выбарчыя кампаніі, улады забываюць пра лібэралізацыю і на першае месца выходзяць спэцслужбы, а таксама адказвае на пытаньне Радыё Свабода, ці нагадвае «справа РЭПа» «справу Бяляцкага».

7 жніўня Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распаўсюдзіў інфармацыю пра ўзбуджэнне крымінальнай справы па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды). Паведамляецца таксама пра затрыманне журналістаў Марыны Золатавай, Ганны Калтыгінай, Галіны Уласік, Ульяны Бабаед (Tut.by) і Таццяны Каравянковай (БелаПАН). Па нашых звестках, затрыманыя яшчэ некалькі журналістаў.

Ларыса Шчыракова ў судзе Суддзя Буда-Кашалёўскага раёна Кастанцін Скорын спыніў адміністрацыйную справу супраць гомельскай журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай, якая ў траўні зняла відэасюжэт “Бунт даярак” у сельскагаспадарчым прадпрыемстве КСУП “Крыўск”. Пра гэта паведамляе служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі пракаментаваў сайту palitviazni.info сённяшнія ператрусы ў офісе самага папулярнага Інтэрнэт-партала Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

Фота : Mediakritika.by Як паведаміў Свабодзе заснавальнік інтэрнэт-парталу tut.by Юры Зісер, з 7 раніцы доступ у офіс кампаніі закрыты, сьледчыя праводзяць ператрус.

Ігар Комлік заходзіць у суд. Фота: ПЦ "Вясна". Праваабаронцы 7 жніўня працягваюць маніторынг судовага працэсу старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка,якіх абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Справа слухаецца ў судзе Савецкага раёна Мінска. Суддзя – Марына Фёдарава.

У сераду ў Чачні Шалінскі гарадскі суд працягне разглядаць справу Аюба Ціціева. У той жа час у Маскве будуць судзіць Алега Арлова і Святлану Ганушкіна за акцыю ў падтрымку Аюба. Пра гэта паведамляецца на сайце Праваабарончага цэнтра "Мемарыял".

Валянцін Стэфановіч Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які ад першага дня ўважліва сочыць за працэсам над лідэрамі прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам, бачыць у крымінальнай “справе прафсаюзаў” найперш водгалас глабальнай  праблемы, звязанай з доступам няўрадавых арганізацый да фінансавання сваёй дзейнасці. Ён таксама падрабязна аналізуе першы этап судовага працэсу і спыняецца на мэтах, якія, на яго думку, ставіла перад сабой следства.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся да спецыяльнага дакладчыка Савета па правах чалавека ААН* па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне спадара Дэвіда Кайе з просьбай ўступіць у камунікацыю з беларускімі ўладамі і заклікаць іх спыніць пераслед ЛГБТК+актывісткі Вікторыі Біран за выказванне ёю сваёй грамадзянскай пазіцыі да гамафобнага артыкула, размешчанага на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Павел Севярынец (у цэнтры) на адной з акцыяў пратэсту супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў. 18 ліпеня 2018 году Суд Фрунзенскага раёну пакараў 10 суткамі Паўла Севярынца, аднаго з лідэраў пратэстаў супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, піша радыё «Свабода».