Галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына. Фота Радыё Свабода Як паведамляе TUT.BY, знікла сувязь з галоўным рэдактарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірынай Леўшынай.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Рана раніцай 9 жніўня (каля 8 гадзін) міліцыя прыйшла да кожнага сведку "справы прафсаюзаў", якія ў судзе адмовіліся ад сваіх паказанняў, дадзеных следства, перадае praca-by.info. Міліцыя з'явілася, каб даставіць сведак на допыт у пракуратуру.

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя На журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы заведзена новая адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі на замежнае Беларускае Радыё Рацыя. Пра гэта ёй паведаміў супрацоўнік Баранавіцкага РАУС.

Генадзь Фядыніч у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". У судзе Савецкага раёна Мінска слухаецца “справа прафсаюзаў” па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Учора пасля допыту сведак і вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы суд прыступіў да допыту непасрэдна абвінавачваных.  8 жніўня апытвалі Генадзя Фядыніча.

Праваабарончыя арганізацыі накіравалі зварот Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Дэвіда Кайе і прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлему Дэзіру, паведамляецца на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў. У звароце гаворыцца пра тое, што 7 жніўня 2018 г. у Мінску супрацоўнікі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы ў навінавых рэдакцыях буйных незалежных медыя Беларусі: TUT.BY і БелаПАН. Ператрусы доўжыліся на працягу ўсяго працоўнага дня, доступ супрацоўнікаў у памяшканні рэдакцый быў абмежаваны. Паведамлялася таксама пра ператрус у рэдакцыі газеты "Навука".

Аляксандр Кабанаў Як паведаміла журналістка Тамара Шчапёткіна, восьмага жніўня ў Бярозе быў затрыманы блогер, сябра АГП Аляксандр Кабанаў.

Супраўнікі Следчага камітэта з канфіскаванай тэхнікай каля офісу TUT.BY. Фота Уладзя Грыдзіна Вобшук у галоўным офісе TUT.BY па статусе на восем гадзін раніцы 8 жніўня скончаны, паведамляецца на сайце кампаніі. Цяпер Следчы камітэт яшчэ праводзіць ператрусы ў іншых падраздзяленнях кампаніі.

Ірына Захарава, Таццяна Севярынец, Алена Янушкоўская. Фота з Фэйсбуку Аляксандра Квіліса Чацьвёра прыхільнікаў БХД, у тым ліку старшыня абласнога аргкамітэту Таццяна Севярынец, затрыманыя і знаходзяцца ў ДАІ райцэнтру Бешанковічы, паведамляе "Радыё Свабода". Кіроўцу вінавацяць у парушэнні ПДД, астатніх трымаюць без прычыны ўжо другую гадзіну.

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Восьмае паседжанне ў сталічным Доме правасуддзя па справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка адбудзецца 8 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска. Прафсаюзных лідэраў абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Суддзя – Марына Фёдарава.

Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Фота Радыё Свабода. Да вядомага журналіста і медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага ранакам 8 жніўня прыйшлі следчыя з санкцыяй на ператрус.