Гэтая дата сёлета значная ўдвая, бо 10 сьнежня адзначаем і 70-ю гадавіну з моманту прыняцьця аднаго з найважнейшых дакумэнтаў у гісторыі чалавецтва – Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
У сваіх віншаваньнях віцебскія актывісты праваабарончага руху высока ацэньваюць унёсак Жамчужнага ў справу абароны і пашырэньня фундамэнтальных правоў чалавека.
Знаходзячыся за кратамі, праваабаронца актыўна змагаецца за свае правы і правы іншых вязьняў. Кіраўніцтва папраўчай калёніі №9 неаднаразова карала яго за актыўную праваабарончую працу зьмяшчэньнем у штрафны ізалятар ці суровым турэмным рэжымам. Міхаіл Ігаравіч, як чалавек ужо немалады, зь цяжкасьцю зносіць усе гэтыя выпрабаваньні.
“Чалавеку, які знаходзіцца ў экстрэмальнай сытуацыі, найперш патрэбная нашая падтрымка і нашая салідарнасьць. Таму заклікаю ў дні сьвяткаваньня 70-годзьдзя прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека падтрымаць Міхаіла Жамчужнага цёплымі лістамі і паштоўкамі. Для яго гэта будзе найдаражэйшым падарункам у гэтыя дні” – заклікае праваабаронца Леанід Сьвецік.
Віншаваньні трэба накіроўваць на адрас: ПК-9, бр.31. вул. Дабралюбава 16, г. Горкі, 213410, Магілёўская вобласьць.
Лявон Яфрэменка