Кіраўнік грозненскага прадстаўніцтва праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюб Ціціеў. Фота: ПЦ “Вясна”. Шалінскі гарадскі суд разгледзеў хадайніцтва кіраўніцы дабрачыннага фонду «Грамадзянскае садзейнічанне» Святланы Ганушкінай пра змяненне меры стрымання кіраўніку чачэнскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюбу Ціціеву, піша "Новая Газета".

Праблематыка хатняга гвалту працягвае заставацца актуальнай як для Рэспублікі Беларусь, так і для ўсяго свету ў цэлым, паведамляецца на сайце ААН у Беларусі. Згодна з міжнароднай статыстыкай, кожная трэцяя жанчына ў свеце сутыкаецца з сэксуальным або фізічным гвалтам з боку чалавека, які ёй знаёмы. Кожная трэцяя жанчына мае патрэбу ў дапамозе.

Андрэй Стрыжак. Фота: euroradio.fm У Камітэце ААН па правах чалавека прызналі, што беларуская дзяржава парушыла права сябра Савета прафсаюза РЭП Андрэя Стрыжака на мірны сход і выказванне меркавання, піша "Гомельская вясна". Пра гэта стала вядома з атрыманага адпаведнага рашэння, прынятага 8 га лістапада (справа №2260 / 2013 года) на восеньскай, 124-й сесіі КПЧ ААН.

Ілюстрацыйнае фота Крымінальны пераслед рэдактаркі TUT.BY Ульяны Бабаед і аглядальніцы БелаПАН Таццяны Каравянковай па так званай "справе БелТА" спынены, піша БАЖ. Былі задаволеныя хадайніцтвы аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе на падставе арт. 86 КК (вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці).

Мікалай Салянік. Фота: "Гарадзенская Вясна". Яго судзілі за святочны перформанс 7 лістапада, калі Салянік разам з іншым грамадскім актывістам Аляксандрам Лаўрэнцьевым выйшлі на плошчу Леніна з плакатам "Долой самодержавие!". Абодва былі затрыманыя. Тады на актывістаў былі складзены пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Зміцер Паліенка на волі. Фота: ПЦ "Вясна". Актывістка Марына Насенка ў фэйсбуку паведамляе, што былога палітвязня Зміцера Паліенка затрымалі за тое, што ён перастаў хадзіць на прызначаныя лекцыі пасля вызвалення. Раней Зміцер распавядаў "Новаму часу", што яму кожны дзень трэба хадзіць у РУУС на лекцыі да таго часу, пакуль ён афіцыйна не працаўладкуецца і не прынясе ім дакументы.

Салігорскі райвыканкам адмовіў у дзяржаўнай  рэгістрацыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза працаўнікоў унітарнага будаўнічага прадпрыемства “Трэст “Рэммантажбуд”.

У Воршы 23 лістапада адкрылася выстава "Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён", піша "Радыё Рацыя". На яе адкрыцці прысутнічалі кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і ўкладальніца выставы Паліна Сцепаненка.  Алесь Бяляцкі з укладальніцай выставы Палінай Сцепаненкай

Ніна Багінская на мітынгу ў Слуцку 24 лістапада 2018 г. Суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска Ю. Крэпская 14 лістапада адмяніла штраф Ніне Багінскай у памеры 5 базавых велічыняў (122,50 рублёў).

Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і праваабаронца Сяргей Сыс пабывалі з місіяй салідарнасці ў Чачні, дзе пяты месяц у Шалінскім гарадскім судзе разглядаецца крымінальная справа кіраўніка Грозненскага аддзялення “Мемарыялу” Аюба Ціціева. Праваабаронцу вінавацяць у незаконным захоўванні наркотыкаў у буйным памеры, што пагражае  максімальным пакараннем - 10 гадоў пазбаўлення волі. Сайт spring96.org змяшчае падрабязны рэпартаж аб паездцы і гучным судовым працэсе над чачэнскім праваабаронцам. Аюб Ціціеў на судзе 20 лістапада 2018 года. Фота: ПЦ “Вясна”.