Падсумоўваючы вынікі мінулага году, рэдакцыя самага ўплывовага праваабарончага інтэрнэт-рэсурсу Віцебскай вобласці - "Віцебская Вясна" - адзначыла заслугі як асобных актывістаў, гэтак і арганізацый ды грамадзянскіх ініцыятыў у прасоўванні і абароне правоў чалавека ў рэгіёне.

У спісе прэтэндэнтаў на званне «Абаронца правоў чалавека году» значылася з два тузіны кандыдатаў. З іх журналісты і праваабаронцы, што супрацоўнічаюць з ВВ, выбралі пераможцаў у дзесяці намінацыях.

Варта згадаць, што большасць з тых, хто сталі пераможцамі, ня ёсць так званымі прафесійнымі праваабаронцамі або сябрамі праваабарончых арганізацый. Сярод Абаронцаў правоў чалавеку году паводле Віцебскай вясны – грамадскія актывісты, журналісты, палітыкі і нават былыя вязні, якія ў сваёй дзейнасці выявілі неабыякавасць да патрэбаў тых, хто побач, ды прасоўвалі каштоўнасці правоў чалавека і ў рэгіёне, і ва ўсёй Беларусі.

Вось поўны спіс Абаронцаў правоў чалавека – 2018:

  1. Міхаіл Жамчужны, Віцебск. Намінацыя «За мужнасць, выяўленую ў абароне правоў чалавека».
  2. Васіль Берасьнеў, Ворша. Намінацыя«За ўнёсак у абарону правоў чалавека і развіццё праваабарончага руху».
  3. Арт-прастора VZAP, Віцебск. Намінацыя«За разьвіццё традыцыяў абароны правоў чалавека сярод моладзі і ўнёсак у праваабарончую адукацыю».
  4. Павал Левінаў, Віцебск. Намінацыя «За экспэртную дзейнасць у галіне правоў чалавека».
  5. Мікола Шарах, Полацак. Намінацыя«За адстойванне правоў чалавека ў судзе».
  6. Алан Сьміт, Лёндан, Вялікая Брытанія. Намінацыя«За абарону вязьняў».
  7. Зьміцер ЛупачТацяна Смоткіна, Глыбокае. Намінацыя «За журналісцкую дзейнасць у прасоўванні каштоўнасцяў правоў чалавека».
  8. Актывісткі аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Ірына ЗахараваТацяна СевярынецАлена ШабуняАлена Янушкоўская, Віцебск. Намінацыя «За дзейнасць у абароне сацыяльных правоў і інтарэсаў мясцовых супольнасцяў».
  9. Бітлз-клюб «Паддашак», Віцебск. Намінацыя «За абарону правоў чалавека сродкамі культуры і мастацтва».
  10. Рэсурс by, Глыбокае. Намінацыя «За прасоўваньне ідэі талерантнасці».

Віншуем кожнага з Абаронцаў правоў чалавека – 2018!

Крыніца: «Віцебская вясна» абвясьціла імёны Абаронцаў правоў чалавека – 2018