Графіці на сцяне аднаго з гарадскіх будынкаў. У Мінску 21 студзеня былі затрыманыя некалькі актывістаў анархічнага руху. Вядома, што сярод затрыманых – Дзмітрый Паліенка і Яўген Чуліцкі. Узбуджана крымінальная справа за нанясенне графіці па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці).

Апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства - караюцца грамадскімі працамі, або штрафам, або арыштам на тэрмін да 3 месяцаў.

Увесь учорашні дзень, як паведамляе ў сацыяльных сетках  Марына Касінерава,  затрыманыя правялі ў РУУС Заводскага раёна і Следчым камітэце. Толькі вечарам з’явілася інфармацыя, што  яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Па папярэдняй інфармацыі, 22 снежня мінулага года Зміцер Палінка з сябрамі нанеслі графіці "Менты забіваюць людзей" на сцяну аднаго з гарадскіх будынкаў. Верагодна, супрацоўнікі міліцыі змаглі іх апазнаць іх па відэа з акцыі, нягледзячы на закрытыя маскамі твары.

Між тым, у Тэлеграм-канале Волна projekt. паведамляецца аб тым, што аднаму з анархістаў – Івану Комару ўдалося збегчы ад супрацоўнікаў міліцыі, якія чакалі яго каля дзвярэй пад’езда. Пакуль ягоны лёс невядомы.

Крыніца: Затрыманні анархістаў у Мінску за дзёрзкае графіці