05.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Затрыманне ў Гродне
Сілавікі апублікавалі "пакаяннае" відэа з мужчынам, у якім апазналі Ігара Чудзілоўскага.
Мужчына на відэа сказаў, што затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго на гэты раз былі ўключаныя:
Telegram-каналы і чаты «Совет г. Новополоцка», «Ігар Тышкевіч»;Instagram старонка «Совет г.Новополоцка»;YouTube-канал «Тренды: популярные видео Беларуси»;TikTok-старонка «Vadym1.0».
Галоўная бухгалтарка аднаго з прадпрыемстваў Магілёва затрыманая за 800 "негатыўных" каментароў
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал "Шосты рэгіён” апублікаваў відэа з затрыманай галоўнай бухгалтаркай МДУКП “Цэнтр прыватызацыі".
У роліку беларуска распавядае, што з 2020 года пакінула 801 «негатыўны каментар пра органы сілавых структур і прэзідэнта». Таксама жанчына паведаміла, што праз гэта страціла працу.
Па якім артыкуле абвінавачваюць жанчыну і ў якім статусе яна знаходзіцца — невядома.
Новы суд над палітзняволенай Вольгай Маёравай
У раскладзе суда Чыгуначнага раёну Гомля з'явілася крымінальная справа Вольгі Маёравай. Яна цяпер адбывае 20-гадовы тэрмін у гомельскай жаночай калоніі.
Згодна раскладу, 5 сакавіка пачнецца разгляд яе справы паводле артыкула 411 КК — “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”.
Справу разглядае суддзя Ганна Сакалова, вядомая сваімі прысудамі для “палітычных” справах, піша “Свабода”.
Вольгу Маёраву судзілі разам з “групай Аўтуховіча”. Яна атрымала 20 гадоў калёніі паводле розных артыкулаў, у тым ліку за “ўдзел у злачыннай арганізацыі” і “заклікі да санкцыяў”. Палітзняволеная не прызнала віну, абскардзіла вырак. Але Вярхоўны суд адхіліў яе скаргу.
Сілавікі затрымалі жанчыну, якая хадзіла на акцыі пратэсту з дзецьмі
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што жанчына разам з дзецьмі ўдзельнічала ў акцыях пратэсту, пісала абразлівыя каментары, дасылала фотаздымкі «экстрэмісцкім» каналам, а таксама пасля пачатку вайны заклікала ўкраінцаў нанесці ўдары па беларускіх аэрадромах.
Сцвярджаецца, што супраць яе распачалі крымінальную справу, лёс яе малодшай дачкі вырашаецца.
Сілавікі затрымалі студэнта фізфака БДУ
Сцвярджаецца, што ён у 2020-ым годзе, будучы непаўналетнім, удзельнічаў у пратэстах, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы і пісаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў.
Крыніца: Затрыманні не спыняюцца ні на дзень: рэпрэсіі ў Беларусі за пятага сакавіка Дапоўнена