11.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Заводскага раёна Мінска сёмага сакавіка Валянціну Зелянкевіч асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Хвайніцкая прызначыла Валянціне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

valjancina-zeljankevicz.jpg
Валянціна Зелянкевіч

Пра прысуд паведаміў партал "Трыбуна". Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Як піша выданне, у канцы жніўня 2020 года Валянціне не працягнулі кантракт у мінскім клубе трятлона "Трыстайл". Паводле Зелянкевіч, прычынай стала тое, што дырэктар клуба Дзмітрый Талкачоў убачыў пратэсны пост спартсменкі ў Instagram з фота, дзе яна стаяла з бел-чырвона-белым сцягам на праезнай частцы.

Восенню Валянціна пераехала ў Расію і працягвала займацца спортам. А нядаўна вярнулася ў Беларусь, дзе была затрымана. Да суда спартсменка ўтрымлівалася пад вартай.

Крыніца: Трыятланістку Валянціну Зелянкевіч асудзілі на 2 гады "хатняй хіміі" за ўдзел марашы 2020 года