Першага ліста адбылося пасяджэнне акруговай камісіі Брэсцкай-Памежнай акругі №4, на якім разглядалася пытанне вынясення папярэджанняў незалежнаму кандыдату, праціўніку завода АКБ Уладзіміру Марозу. У выніку заўваг у камісіі назбіралася столькі, што Мароза адзінагалосна выключылі з перадвыбарчай гонкі. На пачтаку пасядэння старшыня камісіі Надзея Зайцава паведаміла, што ў камісію паступіла шмат матэрыялаў, якія паказваюць, што Уладзімір Мароз парушыў правіла вядзення агітацыі. 

Уладзімір Мароз
Уладзімір Мароз
Надзея Зайцава, старшыня Брэсцкай-Памежнай акруговай камісіі №4
Надзея Зайцава, старшыня Брэсцкай-Памежнай акруговай камісіі №4

У чым заключаліся парушэнні?

  • Уладзімір Мароз прадставіў у камісію незавераную копію загаду аб прадстаўленні яму адпачынку. Камісіі не спадабалася, што ён дакумент ён прынёс позна і ён без пячаткі. Сябры камісіі ўбачылі ў гэтым парушэнне 77 артыкула Выбарчага кодэксу.
  • Ініцыятыўная група кандыдат размясціла ў сацыяльных сетках інфармацыю пра сустрэчу з Марозам, якая мусіла адбыцца 31 кастрычніка. Але пра гэтую сустрэчу кандыдат за два дні да яе не паведаміў у камісі, як таго патрабуе заканадаўства. У выніку сустрэча не адбылася, і таму кандыдат і яго ініцыятыўная група не лічаць гэта парушэннем.
  • Таксама камісіі не спадабалася перадвыбарчая праграма Уладзіміра Мароза, надрукаваная ў газеце “Зара над Бугам”. “Мы сутыкнуліся з несправядлівым судом, міліцэйскім бязмежжам, бяздзеяннем чыноўнікаў…”. Менавіта гэтыя словы камісія палічыла “інфармацыяй, якая ганьбіць гонар дзяржаўных органаў і судовай сістэмы”. “Гэта падрывае статус нашай дзяржавы!”, - заявіла адна з сябраў камісіі.
  • І самае цікавае. Па словах камісіі, яны атрымалі заявы ад некалькіх грамадзян - жыхароў Брэста, якія скардзіліся на ўлёткі ад ініцыятыўнай групы Уладзіміра Мароза. У гэтых улётках без выходных дадзеных берасцейцаў запрашаюць прыйсці на мітынг трэцяга лістапада, які будзе праходзіць у межах перадвыбарчага пікету Мароза. Таксама, па словах сябраў камісіі, улёткі былі знйдзены ў гімназіі №6, на прыпынках, слупах і іншых месцах, на якіх не прадугледжана размяшчэнне агітацыйных матэрыялаў. Ва ўлётках напісана “Зменім карумпаваную ўладу”, што камісія палічыла заклікам да змены ўлады. Ініцыятыўная група і сам Мароз сцвярджаюць, што гэта парвакацыя і яны не распаўсюджвалі такія ўлёткі. Яны лічаць, што шукаць таго, хто ад імя актывістаў распаўсюджваў улёткі, мусіць шукаць міліцыя. Бо відавочна гэта было зроблена для таго, каб кандыдату вынеслі папярэджанне.

Спрэчка паміж камісіяй і ініцыятыўнай група Уладзіміра Мароза была вельмі эмацыйнай. Напрыканцы з залы быў выдалены блогер Аляксандр Кабанаў, які вёў прамую трансляцыю пасяджэння на Youtube. Камісія праігнаравала меркаванні і аргументы ініцыятыўнай групы і ў выніку адзінагалсна прагаласавала за адмену рэгістрацыі Уладзіміра Мароза кандыдатам у дэпутаты.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Адзінагалосна! Апошняга кандыдата-праціўніка завода АКБ знялі з выбараў Відэа