Леў Панамароў на паседжанні суда. Фота АГГН 31 кастрычніка Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі пачаў разгляд пазову Мінюста аб ліквідацыі руху «За правы чалавека» на чале са Львом Панамаровым. У Мінюсце сцвярджаюць, што ёсць шэраг парушэнняў у статуце руху.

На пасяджэнні прысутнічалі назіральнікі АГГН (Аб'яднаная група грамадскага назірання за выкананнем канстытуцыйных свабодаў), якія апісвалі працэс у сваім твітэр-акаўнце.

Працэс пачаўся з абмену пісьмовымі хадайніцтвамі паміж істцом і адказчыкам і пярэчаннямі на іх. Адвакаты называлі довады Мінюста "небясспрэчнымі і няяснымі" з-за супярэчнасцяў, якія ўгледзелі.

Леў Панамароў заявіў:

"Гэта - гістарычны працэс. Упершыню ў РФ гаворка ідзе аб ліквідацыі найстарэйшай і буйной праваабарончай арганізацыі".

Леў Панамароў хадайнічаў аб адводзе старшынствуючай суддзі Вярхоўнага Суда Назаравай у сувязі з падазрэннем на неаб'ектыўнасць і заўважанымі "падказкамі" прадстаўніку Мінюста.

sud_ponamarev.jpg
Суддзя Назарава. Фота twitter.com/ogonwatch

Суддзя адмовіла ў задавальненні такога хадайніцтва, бо не бачыць для гэтага падстаў.

Абарона хадайнічала аб адкладзе слуханняў да прызначанага на лістапад з'езду руху «За правы чалавека», які дазволіць выправіць памылкі ў дакументах (гэта восем з 13 парушэнняў). Мінюст выступіў супраць.

Суддзя зачытала спіс парушэнняў, выяўленых Мінюстам: "у пратаколе была выкарыстаная не тая пячатка", "не падалі ў Мінюст ўзор друкаванай прадукцыі" і да т.п.

Прадстаўнік Мінюста лічыць, што рух "За Правы Чалавека" цалкам у стане сабраць законны і правамоцны з'езд у лістападзе і прывесці на ім статут ў адпаведнасць з заканадаўствам.

У судовым пасяджэнні абвешчаны перапынак да 1 лістапада.

Нагадаем, у кастрычніку 2019 года Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі руху «За правы чалавека», які працуе ў Расіі больш за 20 гадоў. Пасля пазапланавай праверкі ведамства вырашыла, што "рух ажыццяўляе дзейнасць з грубымі парушэннямі дзеючага заканадаўства і не выконвае палажэнні ўласнага статута". Заснавальнік арганізацыі, 78-гадовы Леў Панамароў, лічыць, што яго пераследуе ФСБ, паколькі ён апаніруе службе, падтрымліваючы фігурантаў многіх рэзанансных спраў: «Сети», «Нового величия», «Свидетелей Иеговы» і «Хизб ут-Тахрир». Акрамя таго, у апошнія гады Панамароў рэгулярна трапляе ў спецпрыёмнік, яго рух «За правы чалавека» увесь час штрафуюць.

«Абразліва думаць, што мы - нацыя рабоў» Інтэрв'ю Льва Панамарова.

Спецкар «Медузы» Ірына Краўцова паразмаўляла са Львом Панамаровым.

Крыніца: Вярхоўны суд РФ разглядае справу аб ліквідацыі руху «За правы чалавека»