Гарадзенскім назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" акруговыя выбарчыя камісіі адмовілі ў праве прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў у падпісных лістах, што сабралі ініцыятыўныя групы за вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.  Назіральнік Віктар Сазонаў атрымаў такую адмову з акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51 за подпісам старшыні Сяргея Рапіна. У адказе сказана, што прысутнасць назіральнікаў пры прыправерцы подпісаў Выбарчым кодексам на прадугледжана.

Барыс Бухель. Доўгатэрміноваму назіральніку кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Барысу Бухелю адмовілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.

Аляксей Харкевіч. Фота: "Гомельская вясна". Вядомы гомельскі эканаміст Аляксей Харкевіч распавёў на сайце “Гомельскай вясны” пра сваё стаўленне да смяротнага пакарання ў Беларусі.

Абаронца Курапатаў Валерый Рабцаў падчас вылучэння кандыдатаў у дэпутаты неаднаразова спрабаваў збіраць подпісы за сваё вылучэнне каля рэстарана «Поедем Поедим». Аднак атрымлівалася гэта ў яго не заўсёды.

У панядзелак, 7 кастрычніка, амаль цэлы дзень у адным з залаў суда Слонімскага раёна разглядалася скарга кіраўніка Слонімскай рады БНФ “Адраджэнне” Паўла Севасцьяна. Скарга была паданая ў суд Слонімскага раёна на рашэнне Слонімскага райвыканкама па фармаванні УВК.  У сваёй скарзе Павел Севасцьян прасіў Слонімскі суд прызнаць рашэнне райвыканкаму па фарміраванні ўчастковых камісіі незаконным і парушаючым правы заяўніка. Ён прасіў абавязаць выканкам прыняць новае рашэнне аб фармаванні ўчастковых выбарчых камісій з уключэннем у іх склад прадстаўнікоў Слонімскай арганізацыі БНФ “Адраджэнне”.

Акруговыя выбарчыя камісіі ўжо пачалі праверку подпісаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі, па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. На праверцы подпісаў, зыходзячы з прынцыпу адкрытасці і галоснасці выбарчага працэсу, могуць прысутнічаць назіральнікі. Аднак ці ўсё так проста на практыцы? Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка выказаў жаданне папрысутнічаць на праверцы подпісаў сябрамі акруговай выбарчай камісіі Мінскай-Заходняй акругі №102. Вось тут і пачалося самае цікавае.

Таджыцкі апазіцыйны актывіст Фарход Адзінаеў. Фота з сайта Радыё Свабода 11 праваабарончых арганізацый звярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай не выдаваць Таджыкістану журналіста і грамадскага актывіста Фархода Адзінаева, паведамляе reform.by.

З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Каардынатары кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" сумесна з газетай "Народная Воля" падрыхтавалі спецыяльны выпуск газеты, прысвечаны праблеме смяротнай кары. Прапануем адзін з матэрыялаў гэтага спецвыпуска.

Калаж: womenplatform.net Як паведамляецца на старонцы ў фэйсбуку "Маршыруй, дзетка!", 7 кастрычніка актывістак ініцыятыўнай групы Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні дэманстрацыі ў падтрымку прыняцця закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту. Прычынай адмовы было названа "неадпаведнасць звароту некалькім пунктам Закона аб масавых мерапрыемствах".

 Учора, 7 кастрычніка, быў апошні дзень, калі можна было збіраць подпісі за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Як паведаміў доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Эдуард Баланчук, 7 кастрычніка акруговая выбарчая камісія Маладзечанскай акругі №72 вынесла папярэджанне ініцыатыўнай групе актывіста “Народнай грамады” Уладзіміра Жахаўца.