Валанцёрская Служба “Вясны” сумесна з Адукацыйным цэнтрам ПОСТ запрашае прыняць удзел у ролевай гульні - ларпе, даведацца больш пра сябе, іншых людзей і наш свет. Ларп “Краіна Геліантус” (аўтары Маша і Яўген Карачуны, Настасся Сініцына і Вольга Рудак) напісаны па матывах твораў Джорджа Оруэла (“1984” і “Ферма”).
Ларп даследуе дынаміку культу асобы і існавання пры такой сістэме. Вы зможаце пражыць некалькі дзён па жорсткім раскладзе дня пэўнага грамадства. Жанр ларпа: фарс і сатыра.
Працягласць: 3,5-4 гадзіны
Мова: расейская
Калі: 24 лістапада, 16:00
Дзе: Баранавічы.
Іншагароднім аплочваем квіткі! Дакладнае месца будзе паведамлена пасля запаўнення формы рэгістрацыі. Для каго: для ўдзелу ў ларпе не патрэбныя аніякія спецыяльныя здольнасці ці навыкі (кшталту тэатральнага майстэрства), усё патлумачаць на месцы.
Форма адзення - звычайная. Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы, для таго, каб мы ведалі колькі печыва і гарбаты вам прапанаваць:
Крыніца: Жадаеце ў госці да Оруэла? Тады вам да нас, у Баранкі!