На афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама і яго статыстычнай інфармацыі адсутнічала інфармацыя пра факт падачы прадстаўнікамі ПАГА «Рух «За Свабоду» дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў

Тыдзень супраць смяротнага пакарання працягваецца. Перад фестывалем «Рок за жыццё», які адыграў у гэтую нядзелю ў Магілёве, мы распыталі яго наведвальнікаў і наведвальніц пра іх стаўленне да смяротнага пакарання. Пытанне наша было вельмі простым і лаканічным: «ЗА/СУПРАЦЬ смяротнага пакарання і чаму?». Многія адмаўляліся фатаграфавацца, і публікаваць сваё меркаванне з-за таго, што яны працуюць на дзяржаўнай службе. Баяцца праблем на працы. Такіх мы налічылі пяць чалавек. І, дарэчы, усе яны былі супраць смяротнага пакарання. Іншыя ж актыўна пагаджаліся пагутарыць на гэтую тэму. З 13 апытаных — усё выступілі супраць смяротнага пакарання, абгрунтоўваючы гэта рознымі аргументамі. Вось што з гэтага атрымалася.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і генеральнага сакратара Савета Еўропы Марыі Пейчыновіч-Бурыч, пішуць naviny.by.

У Менску праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню супраць смяротнага пакарання. На пляцоўцы Тэрыторыя правоў адбыўся прагляд фільма польскага рэжысера Кшыштафа Кесьлёўскага “Кароткі фільм пра забойства”. Фільм з’яўляецца часткай цыкла з дзесяці тэлевізійных фільмаў пад назвай “Дэкалог”. Сам рэжысер тлумачыць задуму наступным чынам:

Па звестках Цэнтральнай выбарчай камісіі, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад палітычных партый вылучана агулам 424 чалавекі. Паглядзім, якія партыі апынуліся ў лідэрах по колькасці вылучэнцаў як па ўсёй краіне, так і па абласцях. 

Цэнтр «Яе правы» ў кааліцыі з грамадскім аб'яднаннем «Радзіслава» падрыхтаваў справаздачу па ажыццяўленню гендэрнай роўнасці і захаванню правоў жанчын у Беларусі ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду (УПА). Сістэма такая: кожная дзяржава павінна даваць справаздачу перад Камітэтам па правах чалавека ААН аб тым, наколькі яно выконвае стандарты правоў чалавека. Для Беларусі гэты момант запланаваны ў рамках трэцяга раўнда УПА. Акрамя «афіцыйных» дзяржаўных дакладаў няўрадавыя арганізацыі (т. зв. «трэці сектар») падаюць свае альтэрнатыўныя даклады. Гэта дазваляе ацаніць сітуацыю з правамі чалавека ў краіне з іншага боку, якую можа не ўлічыць «афіцыйнае» меркаванне дзяржавы. Поўную версію сумеснага справаздачы "Яе правоў» і «Радзіслава» можна паглядзець тут.

Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч прааналізаваў пяць выпадковых складаў участковых выбарчых камісій на тэрыторыі Барысаўскай гарадской акругі №62. Для аналізу ён узяў УВК, размешчанных на тэрыторыі школ. Назіральнік параўнаў сёлеташні склад УВК са складам УВК на папярэдняй парламенцкай кампаніі-2016 года. Таксама Алег Мацкевіч прааналізаваў склад УВК па працоўнай (вытворчай) прыкмеце. Вось асноўныя высновы па складу УВК у параўнанні з выбарамі-2016 года:

8 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну Віцебску прадстаўнікі апазыцыйных парый БНФ і АГП спрабавалі абскардзіць неўключэньне сваіх сябраў у склад участковых выбарчых камісій, піша "Віцебская Вясна". Суд скаргі не задаволіў. 

Пасля Плошчы-2010 беларуская адвакатура спазнала наймоцны ў гісторыі краіны ўдар рэпрэсій: адвакаты незалежных кандыдатаў былі жорстка выкінутыя з прафесіі. Пад гэты ўдар трапіла і Тамара Сідарэнка, якая проста сумленна выконвала сваю працу.

Цэнтральная камісія паведаміла, колькі вылучана кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Усяго вылучана кандыдатаў 703. Дакументы не былі прынятыя ад 121 вылучэнца.