Журналіст Юрась Навіцкі выклаў у свабодны доступ сваю кнігу "Энцыклапедыя катаванняў". У кнізе апісваюцца спосабы катаванняў з боку міліцыянтаў, з якімі аўтар асабіста сутыкаўся, будучы затрыманым і арыштаваным. Энцыклапедыя суправаджаецца ілюстрацыямі аўтара, у тым ліку, турэмнымі. "Гэтая кніжка напісаная дзякуючы таму, што аўтар скарыстаўся сваім канстытуцыйным правам не паведамляць прадстаўнікам карных ворганаў пра свой афіцыйны статус журналіста і праваабаронцы, зарэгістраваных у краіне праваабарончых арганізацыяў і СМІ", — піша ў прадмове сам аўтар кнігі.

Вакзал у Оршы. Фота: holiday.by Аршанская-Дняпроўская выбарчая акруга №26 – адна з рэкардсменак па колькасці пададзеных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты дакументаў – 10.

Місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) 15 кастрычніка пачала назіранне за выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведамляецца на сайце АБСЕ, піша naviny.by.

Прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў кандыдатаў у Берасці незалежным назіральнікам не далі. Пра гэта паведаміла назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Маргарыта Вялічкіна. Яна сама справабала паназіраць за працэсам прыняцця рашэнняў па дакументах патэнцыйных кандыдатаў, але без поспеху, — распавяла актывістка Беларускаму Радыё Рацыі.

Бігборд, прысвечаны Выбарам-2019. Фота з сацыяльных сетак. На шэсць гомельскіх дэпутацкіх мандатаў зараз прэтэндуе 32 чалавекі. Зыходзячы з выбарнай працэдуры ў акруговых камісій засталося ўсяго некалькі дзён для таго, каб правесці сходы па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Зарэгістраваныя камісіямі кандыдаты будуць мець месяц на правядзенне агітацыі і атрымаюць магчымасць трапіць у бюлетэні для галасавання.

Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася да міністра ўнутраных справаў Беларусі з просьбай узяць пад асабісты кантроль правядзенне праверак па фактах супрацьпраўных дзеянняў супраць сябра арганізацыі, вядомага блогера Андрэя Павука. За апошнія паўгода ў дачыненні да блогера быў здзейснены шэраг правакацый, але сілавыя органы так і не знайшлі вінаватых. Так, 20 сакавіка нібыта з электроннай пошты Павука і з указаннем нумара яго мабільнага тэлефона паступіла паведамленне аб мініраванні будынка райвыканкама ў гарадскім пасёлку Акцябрскі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС прыйшлі ў кватэру, дзе Андрэй Павук пражывае з сям'ёй, правялі там ператрус і канфіскавалі кампутар і іншую прафесійную тэхніку відэаблогера.

Полацкі блогер Раман Ляўкоўскі (Geibal) апублікаваў відэаролік, у якім расказвае, як яго катавалі ў полацкай міліцыі. Загадалі раздзецца да майткоў, душылі, пагражалі ўжыць дручок, “засунуць фалас” і г.д. Усё дзеля таго, каб хлопец разблякаваў тэлефон, з якога міліцыянты выдалілі некаторыя відэаролікі.

Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ "Вясна" Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што суд над сацыяльным актывістам Дзмітрыем Паліенкам пачнецца ў чацвер, 17 кастрычніка. Пачатак у 10:30.

Вылучэнне ад працоўнага калектыву больш не з'яўляецца маркерам адназначнай перамогі кандыдата на выбарах у Палату Прадстаўнікоў. Ёсць 40 акругаў, дзе такіх кандыдатаў два ці нават тры, піша naviny.by.

Уладзімір Целяпун Сябры Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42 на сваім пасяджэнні праводзілі праверку пададзеных на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты Падату прадстаўнікоў дакументаў.