- Катэгорыя: Вясна
Згодна з выбарчымі правіламі кандыдат у дэпутаты ў перыяд перадвыбарчай агітацыі павінен знаходзіцца ў адпачынку. Невыкананне дадзенага патрабавання з'яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства. Выключэнне: індывідуальныя прадпрымальнікі. Вядома, што ўжо некалькі кандыдатаў у дэпутаты атрымалі папярэджанні ад акруговых камісій за парушэнне гэтага правіла.
- Катэгорыя: Вясна
Еўрапейскі саюз выказвае шчырае спачуванне ўсім, хто пацярпеў ад злачынства, здзейсненага Віктарам Сергілем, але ЕС выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах. З такой заявай выступіла прэс-сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Майя Касьянчыч, паведамляе TUT.BY.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 28 кастрычніка, Мінгарсуд разгледзеў скаргу старшыні руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча на нерэгістрацыю яго ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта была апошняя інстанцыя.
- Катэгорыя: Вясна
Паводле інфармацыі назіральніцы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірыны Траццяковай у Віцебскую абласную выбарчую камісію было пададзена не менш як 13 скаргаў на нерэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
- Катэгорыя: Вясна
Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома, што пазбавілі рэгістрацыі трох актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»:
- Катэгорыя: Вясна
25 кастрычніка акруговая выбарчая камісія Слонімскай выбарчай акругі №58 вынесла рашэнне аб папярэджанні двум апазіцыйным кандыдатам: Віктару Марчыку (ад Партыі БНФ) і Сяргею Бузуну (БПЛ "Справядлівы свет").
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, што па ўсёй Беларусі пададзена 366 апавяшчэнняў аб правядзенні масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобам. Усяго заяўлена 12 606 агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Большасць з іх — у Мінску. У 223 паведамленнях пазначана 7 322 масавых мерапрыемстваў. Для параўнання: у Віцебскай вобласці на 3 апавяшчэнні заяўлена 11 масавых сходаў, а ў Магілёўскай — на адно 138. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў апошняй аналітычнай справаздачы адзначылі, што назіральнікі характарызуюць агітацыйную кампанію пасіўнай і незаўважнай для выбаршчыкаў. Здавалася б, як могуць быць незаўважнымі заяўленыя больш за сем тысяч пікетаў? Мы выйшлі на вуліцы Мінска, каб праверыць гэта. Што з гэтага атрымалася, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
- Катэгорыя: Вясна
Сябра Рады Руху «За Свабоду» і кандыдат у дэпутаты па Сяльмашаўскай акрузе ў Гомелі Уладзімір Кацора запатрабаваў ад выбаркама разабрацца, якім чынам у СМІ трапілі звесткі пра ягоныя прыбыткі, якія значна перавышаюць сапраўдныя.
- Катэгорыя: Вясна
27 кастрычніка 2019 года ў Свіслачы Гродзенскай вобласці адбыліся мірны сход і перадвыбарчая сустрэча з выбарцамі Максіма Губарэвіча, кандыдата у дэпутаты па Гродзенскай сельскай ВА №53.