Прэс-канферэнцыя, прысвечаная прамежкавым вынікам назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, адбудзецца ў аўторак  22 кастрычніка ў сталічным гатэлі “Гарні”.

Тром з чатырох праціўнікаў завода АКБ, якія вылучаліся ў парламент па чатырох акругах Брэста, адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі. Гэта Аляксандар Кабанаў (блогер і сябра АГП), праваабаронца Раман Кісляк і актывістка Алена Макарэвіч. Вядома, што Кабанаву адмовілі праз адсутнасць у анкеце звестак пра месца працы, неадпаведнасць дадзеных з падатковай і дадзеных запісаных ў анкеце. Дарэчы, на акрузе, дзе збіраўся балатавацца Кабанаў, у выніку зарэгістравалі толькі трох прэтэндэнтаў з васьмі.

Рух “За свабоду” на сваёй канферэнцыі вылучыў кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў 55 чалавек. Некаторыя з іх падаваліся не толькі ад Руху, але і шляхам збору подпісаў грамадзянаў, а таксама ад іншых палітычных партый.

Рух “За свабоду” на сваёй канферэнцыі вылучыў кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў 55 чалавек. Некаторыя з іх падаваліся не толькі ад Руху, але і шляхам збору подпісаў грамадзянаў, а таксама ад іншых палітычных партый.

Рух “За свабоду” на сваёй канферэнцыі вылучыў кандыдатамі ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў 55 чалавек. Некаторыя з іх падаваліся не толькі ад Руху, але і шляха зборам подпісаў грамадзянаў, а таксама ад іншых палітычных партый.

Наталля Шарыпа Як паведамляе "Віцебская Вясна", актывістку “Матчынага руху 328” Наталлю Шарыпу не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20. За бортам выбарчай кампаніі апынуўся і сацыял-дэмакрат Алег Філеня. Затое ў подпісах рэктара ВДУ Аляксея Ягорава камісія не знайшла аніводнай памылкі…

Адміністрацыя Чыгуначнага раёна Гомеля Пасяджэнню акруговай выбарчай камісіі №31 у актавай зале адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля 17 кастрычніка папярэднічала нечаканая перапалка паміж блогерам Арцёмам Шапаравым і кандыдатам Юрыем Ганцэвічам. Абодва з відэакамерай і планшэтам наперавес пераконвалі адзін аднаго ў сваім праве знаходзіцца на пасяджэнні камісіі. У выніку, як паведамляе "Гомельская вясна", сакратар камісіі настойліва папрасіла Шапарава выдаліцца з залы. Арцём апеляваў да прынцыпу адкрытасці і галоснасці выбарчага працэсу, але камісія спаслалася на выбарчы кодэкс, які не прадугледжвае магчымасць прысутнасці на пасяджэнні камісіі відэаблогера.

Анаіс Марэн Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын прадставіла на пасяджэнні Камітэта па сацыяльных, гуманітарных і культурных пытаннях даклад аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведамляецца на сайце naviny.by.

Дзмітрый Паліенка на судзе 17 кастрычніка 2019 года. У Мінскім гарадскім судзе 18 кастрычніка працягнецца разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі.

Зміцер Бекалюк у судзе. Фота: ПЦ "Вясна" На думку актывіста Дзмітрыя Бекалюка, яго спынілі для агляду, каб ён не змог у той вечар дабрацца да акумулятарнага завода.