У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на 5 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі Насты Гусевай. Яе абвінавачваюць у парушэнні часткі 1 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Разгляд справы пачнецца ў 9-15.

Найбольш верагодна, што пратакол правапарушэння складзены з-за другой "Сустрэчы свабодных людзей", якая  адбылася  на плошчы Свабоды ў Мінску 16 лістапада.

Пратакол правапарушэння за ўдзел у гэтай акцыі таксама быў складзены на аднаго з лідараў ствараемай партыі БХД Паўла Севярынца. Пра гэта палітык паведаміў у сацыяльных сетках 21 лістапада:

“У Цэнтральным РУУС склалі пратакол за 16 лістапада. Далей - "суд".

Праваабаронцам вядома таксама, што для складання пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве у аддзяленні міліцыі выклікаліся і іншыя актывісты. У прыватнасці, позву атрымаў сябра “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў.

Крыніца: Выбарчая вольніца скончылася, пачынаюцца суды