17 кастрычніка па ўсёй краіне завяршаецца працэс рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў. Хоць выніковыя пратаколы будуць апублікаваныя заўтра, 18 кастрычніка, ужо цяпер вядома пра некаторых вылучэнцаў, якім адмоўлена ў рэгістрацыі. Чаму ж так адбылося? Незвычайнае рашэнне прыняла акруговая выбарчая камісія ў Драгічыне - кандыдатам не зарэгістраваны генерал-памежнік Васіль Гядзько

17 кастрычніка па ўсёй краіне завяршаецца працэс рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў. Хоць выніковыя пратаколы будуць апублікаваныя заўтра, 18 кастрычніка, ужо цяпер вядома пра некаторых вылучэнцаў, якім адмоўлена ў рэгістрацыі. Чаму ж так адбылося? Незвычайнае рашэнне прыняла акруговая выбарчая камісія ў Драгічыне - кандыдатам не зарэгістраваны генерал-памежнік Васіль Гядзько

Раман Ляўкоўскі. Фота "Віцебскай Вясны" Полацкага блогера Рамана Ляўкоўскага (Geibal), які 14 кастрычніка заявіў, што яго катавалі ў міліцыі, выклікалі на наступны дзень у Полацкі міжраённы аддзел следчага камітэту. Паведамілі, што праверка па ягонай заяве будзе працягвацца да 10 дзён. Папрасілі таксама пакінуць для экспэртызы тэлефон, паведамляе "Віцебская Вясна".

Кандыдаты ў дэпутаты па Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе №35. Злева на права: Анжаліна Сырамятнікава, Сяргей Дараненкоў, Фёдар Бусел, Валер Панкратаў. Другі рад: Аляксандр Машкоў. Фотаздымак: Leanid Sudalenka Як паведамляе з выбарчай акругі доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леаніда Судаленка, 17 кастрычніка ў 9.00 адбылося паседжанне па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Гомельскай-Прамысловай акрузе №35 на якім зарэгістраваны ўсе шэсць прэтэндэнтаў на дэпутатскі мандат.

Пасяджэнне выбарчай камісіі Віцебскай Чыгуначнай акругі №19 Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік прысутнічаў на пясяджэнні выбарчай камісіі Віцебскай-Чыгуначнай акругі №19.

Зміцер Паліенка. Фота: ПЦ "Вясна" Мінскі гарадскі суд 17 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі.

"Новы Час" і аўтарка Вераніка Уласевіч працягваюць цыкл матэрыялаў пра жанчын, чые родныя былі прысуджаныя да расстрэлу.

Віктар Парфененка. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. "Гарадзенскай вясне" стала вядома, што журналіст-фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Віктар Парфёненка атрымаў чарговую адмову ў акрэдытацыі. Парфёненка цягам многіх гадоў імкнецца атрымаць акрэдытацыю як журналіст Беларускага Радыё Рацыя.

Зміцер Паліенка. Малюнак ПЦ "Вясна". Беларускія ўлады павінны гарантаваць права былога вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі на справядлівае судовае разбіральніцтва і забяспечыць галоснасць судовых слуханняў па ягонай справе, заявіла Amnesty International  напярэдадні пачатку працэсу, прызначанага 17 кастрычніка.

Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель (Гродна) і Сяржук Русецкі (Бяроза) параўналі рашэнні аб месцах для перадвыбарчай агітацыі ў Гродне і Бярозе ў цяперашнім 2019 годзе і ў 2016-ым і прыйшлі да высновы, што рашэнні 2019 года значна ліберальней. Рашэнне Гродзенскага гарвыканкама "Аб вызначэнні месцаў для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты сустрэч з выбаршчыкамі, масавых мерапрыемстваў, месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў" дазваляе кандыдатам у дэпутаты праводзіць сустрэчы, масавыя мерапрыемствы ў паведамляльным парадку з выбаршчыкамі ў большай колькасці месцаў.