Суд Першамайскага раёна Мінска. Фота: naviny.by Адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый, якія адбываліся пад час выбарчай кампаніі пачынаюцца сёння ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Пачатак у 11.30.

На 2 снежня прызначаны разгляд  спраў трох актывістаў, у дачыненні да якіх складзеныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве):

Будуць судзіць Дзяніса Красачку, Ніну Багінскую і Леаніда Кулакова.

Назіральнікі з'ехалі, пачалася зачыстка. Расклад судоў на снежань.

Пасля “вакханаліі” перадвыбарчай, падобна, у Беларусі пачынаецца вакханалія судовая. Праваабаронцы сабралі звесткі пра адміністрацыйны пераслед удзельнікаў акцый, якія адбываліся пад час выбарчай кампаніі

Крыніца: У Першамайскім судзе Мінска пачнецца разгляд спраў удзельнікаў перадвыбарчых мітынгаў