У Беларусі працягваюцца судовыя працэсы над тымі, хто ўдзельнічаў у снежаньскіх антыінтэграцыйныя акцыях. Па стану на 13:20 9 студзеня суды прысудзілі штрафаў больш чым на 30 тысячы беларускіх рублёў (больш за 14500 даляраў). Суды праходзяць і над тымі, хто цяпер знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, якіх асудзілі ў снежні на адміністрацыйныя арышты. Так, суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разгледзеў две адміністрацыйныя справы ў дачыненні да актывіста «Маладога фронту» Максіма Урбановіча ў яго адсутнасць, які з 28 снежня адбывае 15-сутачнае пакаранне за парушэнне арт. 23.34 КааАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). У суме суддзі Валерый Есьман і Таццяна Акавітая асудзілі маладафронтаўца на 100 базавых велічынь (2700 рублёў). Таксама па ч. 3 арт. 23.34 КаАП асудзілі 9 студзеня на 50 базавых (1350 рублёў) сустаршыню БХД Паўла Севярынца, які з 26 снежня знаходзіцца «на сутках» . Ці законна разглядаць справы ў адсутнасці тых, хто зараз адбывае адміністрацыйныя арышты ў ЦІП? Адказвае юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка:

sapelko_782.jpg
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка

«Па законе Максім Урбановіч і Павел Севярынец маюць права прысутнічаць на судах, якія вядуцца ў дачыненні да іх. У дадзеным выпадку парушаецца іх права на абарону. У іх няма магчымасці прадастаўляць свае пярэчанні, тлумачэнні і карыстацца дапамогай адваката. У судзе Цэнтральнага раёна растлумачылі, што Урбановіч ннібыта быў апавешчаны аб часе разгляду справы ў судзе, але ён не заявіў хадайніцтва, каб яго даставілі ў суд. Гэта даволі бездапаможнае тлумачэнне. Вядома, што ў тых, хто адбываў "суткі" за акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй, напрыклад, у Леаніда Кулакова і Алены Талстой, забіралі асадку і паперу. Асадку прызнавалі «колюча-рэжучым прадметам». У іх не было магчымасці нават напісаць скаргі, не кажучы ўжо пра хадайніцтвы. І наогул незразумела, хто быў апавешчаны: адміністрацыя ЦІП або асобы, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны арышт. Доказаў таго, што Урбановіч і Севярынец былі апавешчаныя належным чынам няма.

Тэрміны разгляду іх адміністрацыйных спраў не заканчваюцца, таму незразумела, чаму нельга было пачакаць іх вызвалення і разгледзець справы з іх удзелам. У дадзеным выпадку відавочна парушаюцца іх правы».

Больш за 30 працэсаў. У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць

Дзявятага студзеня ў Мінску і іншых гарадах краіны працягваюцца суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія прайшлі 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года. На гэты дзень запланавана больш за 30 судоў па па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах).

Крыніца: Ці законна судзіць тых, хто цяпер "на сутках" у ЦІПе?