«Галасаваў за Ціханоўскую? Памрэш тут!»Навапалачанін абскарджвае ў СК сваё затрыманьне
Жыхар Наваполацку Юры Касач зьвярнуўся ў гарадзкі аддзел СК з заявай распачаць крымінальную справу па факце перавышэньня службовых паўнамоцтваў з боку прадстаўнікоў сілавых структураў у дачыненьні да яго асобы. У дзеяньнях праваахоўнікаў навапалачанін угледзеў прыкметы злачынстваў, прадугледжаныя ч.1, арт. 161 КК (неўчыненьне мэдычнай дапамогі хворай асобе) і арт. 404 КК (прымус да ілжывых сьведчаньняў ці да адмовы ад сьведчаньняў). Абодва артыкулы прадугледжваюць пазбаўленьне волі тэрмінам да трох гадоў.
Алену Янушкоўскую аштрафавалі на 810 рублёў і вызвалілі з ізалятару
Віцебская блогерка Алена Янушкоўская («Страна для жизни») была затрыманая ў сябе дома 23 жніўня напярэдадні «Маршу новай Беларусі». Пасьля складаньня пратаколу за правапарушэньне паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП (парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах) актывістку да суду кінулі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ). 25 жніўня суд пакараў актывістку штрафам у памеры 30 базавых велічынь.
Гарадоцкі актывіст Леанід Гаравы пасьля трох сутак за кратамі трапіў у рэанімацыю
14 жніўня а 16-й гадзіне гарадоцкі краязнаўца, грамадзкі актывіст і сябра БСДП (Грамада) Леанід Гаравы быў затрыманы мясцовымі міліцыянтамі за спробу правядзеньня несанкцыянаванага пікетаваньня. Пасьля трох дзён арышту ў гарадоцкім РАУС адбыўся суд. Неўзабаве пасьля яго актывіст у стане гіпаглікемічнай комы трапіў у лякарню, дзе ў яго здарыўся інсульт.
У Віцебску затрымліваюць назіральнікаў і актывістаў каманды Ціханоўскай (абнаўляецца)
Валянтэр каманды Ціханоўскай у Віцебску Аляксандар Мацяюк быў затрыманы ўвечары 7 жніўня. Сёньня стала вядома пра затрыманьне чатырох незалежных назіральнікаў. Усім «шыюць» дробнае хуліганства – правапарушэньне паводле арт. 17.1 КаАП. Затрыманьні працягваюцца.
Прайшоў вобшук у Юліі Барсуковай. Канфіскавалі тэлефоны і кампутары
У актывісткі «Краіны для жыцьця» і адміністратаркі аднайменнага Тэлеграм-чату Юліі Барсуковай 8 траўня адбыўся ператрус. Міліцыя канфіскавала два кампутары, 4 тэлефоны і дзясятак агітацыйных улётак за Святлану Ціханоўскую. Самую Юлію пасьля вобшуку павезьлі на допыт у Кастрычніцкі РАУС.