Як расказала Алена Янушкоўская пасьля вызваленьня, міліцыянты вырашылі яе затрымаць, бо «ня склалася размова». Сама ж актывістка мяркуе, што насамрэч яе кінулі за краты, каб не ўзяла ўдзелу ў нядзельнай акцыі пратэсту, якая прайшла ў Віцебску 23 жніўня і сабрала каля 3 тысяч чалавек.
Судзіў 24 жніўня Алену Янушкоўскую праз скайп Міхаіл Зубеня. Паводле пратаколу, блогерка ўзяла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці па праспэкце Фрунзэ ў Віцебску 14 жніўня. Судзьдзя прызнаў Янушкоўскую вінаватай у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і пакараў штрафам у памеры 30 базавых велічынь (810 рублёў).
Каля 17-й гадзіны 23 жніўня Алена Янушкоўская выйшла на волю.
Агульная сума штрафаў, якімі пакараная блогерка, складае ўжо 140 базавых велічынь (каля 1480 даляраў).
Зьміцер Міраш