Акцыя пратэсту праходзіла бяз лёзунгаў, плякатаў і сьцягоў. Студэнты моўчкі стаялі ўздоўж вуліцы 1-й Даватара каля галоўнага корпусу вэтакадэміі.
Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY
Міліцыя знаходзілася каля ВДАВМ яшчэ да таго, як студэнты зладзілі ланцуг. Калі яны сталі ўздоўж вуліцы, адзін з супрацоўнікаў паведаміў у мэгафон, што гэта «несанкцыянаванае мерапрыемства».
Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY
Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY
Празь некалькі хвілін з ланцугу «вырвалі» аднаго хлопца і завялі ў машыну. Студэнты пасьля гэтага разышліся.
Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY
Побач з вэтакадэмія засталася стаяць група хлопцаў. Міліцыянт зрабіў спробу затрымаць аднаго зь іх. Студэнт вырваўся, аднак яго дагналі і забралі ў РАУС.
Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY
Нагадаем, 1 верасьня каля 30 віцебскіх студэнтаў выйшлі на мірную дэманстрацыю да ВДУ імя Машэрава, затым рушылі па Маскоўскім праспэкце. У некаторых хлопцаў былі бел-чырвона-белыя сьцягі. Двух хлопцаў затрымалі, іх даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 1 верасьня былі затрыманыя 5 студэнтаў: дваіх забралі з шэсьця, яшчэ траіх – падчас збору подпісаў за адкліканьне дэпутатаў. На тых, хто зьбіраў подпісы, міліцыянты склалі пратаколы і адпусьцілі дамоў (суды над імі пройдуць 10 верасьня).