У нядзелю 1 верасьня на сумесным паседжаньні Віцебскага аблвыканкаму і абласнога Савета дэпутатаў былі сфармаваныя Віцебская абласная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў у парлямэнт, а таксам 14 акруговых выбаркамаў.

Прайшло ўжо два тыдні, як стартавала кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканьня. Аднак у Віцебску не назіраецца заўважнай актывізацыі суб'ектаў выбарчага працэсу.

Актывістка “Руху маці 328” зь Віцебску Натальля Шарыпа паведаміла, што будзе ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў. “Вылучаю сваю кандыдатуру ў якасьці кандыдата ў дэпутаты ад кампаніі “Гавары праўду!” – напісала яна на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

На паседжаньні бюро Віцебскай гарадзкой арганізацыі сябры Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы сьвет” разгледзелі ход падрыхтоўкі да ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах.

Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч надоечы прыяжджаў у Віцебск, каб сустрэцца зь мясцовымі палітычнымі і грамадзкімі актывістамі. Пасьля сустрэчы карэспандэнт ВВ пагутарыў зь ім і пацікавіўся яго найбліжэйшымі плянамі.