Справу аб катаваньні ў міліцыі полацкага блогера Geibal не завядуць
Полацкі міжраённы аддзел сьледчага камітэту адмовіўся распачынаць крымінальную справу па заяве полацкага блогера Рамана Ляўкоўскага (Geibal). У заяве блогер сьцьвярджаў, што ў кастрычніку 2019 году супрацоўнікі міліцыі зьдзекаваліся зь яго маральна і фізычна – душылі, пагражалі «засунуць фалас» і «абасцаць»…
Міліцыянты забралі ў віцебскай блогеркі аргтэхніку на 7 тысяч даляраў
Супрацоўнікі Першамайскага РАУС Віцебску ў межах праверкі датычнасьці да злачынства, прадугледжанага арт. 189 КК (Абраза), канфіскавалі падчас агляду 17 сьнежня ў віцебскай блогеркі Вольгі Жураўскай усю аргтэхніку. Блогерка сьцьвярджае, што агульная сума адабранага складае ня менш за 7 тыс. даляраў.
1900 рублёў на дваіх: журналістаў аштрафавалі за сюжэт пра беды вяскоўцаў
12 сьнежня суд Віцебскага раёну разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненьні журналістаў-фрылянсэраў Алены Шабуні і Зьмітра Лупача. Іх абвінавацілі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ). Справу разглядала судзьдзя Ганна Ігнаценка.
Полацкага блогера Geibal выклікалі ў сьледчы камітэт – прасілі аддаць тэлефон
Полацкага блогера Рамана Ляўкоўскага (Geibal), які 14 кастрычніка заявіў, што яго катавалі ў міліцыі, выклікалі на наступны дзень у Полацкі міжраённы аддзел сьледчага камітэту. Паведамілі, што праверка па ягонай заяве будзе працягвацца да 10 дзён. Папрасілі таксама пакінуць для экспэртызы тэлефон…
“Я – Іван Галуноў”. Віцябляне выказалі салідарнасьць з журналістам расейскай “Медузы”
Віцебскія праваабаронцы і журналісты далучыліся да акцыі салідарнасьці са спэцкарэспандэнтам “Медузы” Іванам Галуновым – аўтарам гучных расьсьледаваньняў аб карупцыі, які знаходзіцца зараз пад хатнім арыштам.